Вы тут

У Бабруйскім раёне з вадаёма выцягнулі аўтамабіль з целамі чатырох мужчын


З вадаёма ў Бабруйскім раёне выцягнуты аўтамабіль з целамі чатырох мужчын, паведамляе МУС.


29 чэрвеня прыблізна ў 12 гадзін у Бабруйскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў вадаёме недалёка ад райцэнтра Знойдзена перакуленая аўтамашына Nissan.

У салоне іншамаркі былі знойдзены целы чацвярых мужчын (усе жыхары Бабруйска 1968, 1979, 1982 і 1986 гадоў нараджэння). Сярод загінулых - супрацоўнік аддзела міліцыі Першамайскага раёна Бабруйска і супрацоўнік Акадэміі МУС.

Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі міліцыі, следчыя, эксперты і ратаўнікі. Высвятляюцца абставіны здарэння і прычыны смерці пацярпелых.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.