Вы тут

Другі дзень ліпеня — і зноў спякота


Як правіла, першы месяц лета ў нас на цяпло не заўсёды шчодры. Тым больш май выдаўся халодны. А сёлета чэрвень больш быў падобны на гарачы жнівень. А ліпень з першых дзён бярэ стырно ў свае рукі — будзе сонечна і спякотна, паведамляе спецыяліст Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра да нас прыйдзе марское паветра, таму тэмпература ўначы будзе істотна халаднейшая за дзённую. А ўдзень надвор'е ў краіне будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, калі адаб'ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з поўдня Балтыйскага мора. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты, у асобных раёнах па паўночным захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 да плюс 15 градусаў. А гэта значыць, што ў камфортных умовах выспімся за тыдзень. Удзень будзе 19—25 цяпла, па поўдні — да плюс 27 градусаў.

Але свежасць уначы будзе нядоўгая. У чацвер уначы ў крайніх паўночна-заходніх, а ўдзень і ў цэнтральных раёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальнай сістэмы, услед за якой пачне паступаць цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы. У сувязі з гэтым у згаданых рэгіёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. З'явіцца больш аблокаў. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да плюс 17 градусаў. Удзень будзе ад 23 да 29 градусаў цяпла, па поўдні тэмпература павысіцца да плюс 32 градусаў.

У трэці дзень ліпеня Беларусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які павольна змяшчаецца на паўднёвы ўсход. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асноўным па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць моцныя дажджы і навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 па паўночным захадзе да 20 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень будзе 20—27 цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 30 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу і нядзелю атмасферны ціск вырасце і ўсталюецца камфортнае надвор'е. Ападкаў чакаецца мала, толькі ўдзень у нядзелю ў асобных раёнах магчымыя кароткія летнія дажджы. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, уначы слабы, удзень умераны. Тэмпература ўначы складзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, удзень — 24—28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: tunnel.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.