Вы тут

У Лоеўскім раёне з ракі дасталі цела жанчыны


Лоеўскі РАСК праводзіць праверку па факце смерці 47-гадовай гамяльчанкі, цела якой знайшлі ў Дняпры, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.


Жанчына і яе муж 27 чэрвеня адправіліся на аўтамабілі на раку Днепр на мяжы Гомельскага і Лоеўскага раёнаў. Сямейная пара вырашыла парыбачыць з абрывістага берага.

На наступны дзень каля 16.00 надвор'е пачало псавацца - стаў ісці дождж. Муж гамяльчанкі ненадоўга адлучыўся да аўтамабіля, а калі вярнуўся, жонкі нідзе не было. Ён яе клікаў, шукаў, затым выклікаў выратавальнікаў. Супрацоўнікі ТРВАД выявілі труп жанчыны ніжэй па плыні.

Абставіны здарэння высвятляюцца. Прызначана судова-медыцынская экспертыза

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».