Вы тут

Дакументы эпохі


У сённяшніх рэаліях выдавецтвам дапамагае працаваць беларуская класіка, лічыць дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак. У гадавіну сканчэння Другой сусветнай вайны з'яўляецца шмат тэматычных выданняў. Пра навінкі «Мастацкай літаратуры» Алесь Бадак распавёў падчас прымеркаванай да 75-годдзя Вялікай Перамогі прэзентацыі, якая прайшла ў прэс-цэнтры Дома прэсы.


— Многія выданні ўключаюць творы, ужо знаёмыя большасці чытачоў,  — расказвае Алесь Бадак. — Так, у серыі «Напісанае застаецца» выйшлі аповесці Васіля Быкава («Знак бяды», «Абеліск», «Жураўліны крык»). А 19-ты том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», куды ўвайшлі творы 50 аўтараў, прысвечаны паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод унікальных выданняў — «Мы жылі ў буднях барацьбы…». Гэта дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў: Міколы Лобана, які пайшоў на вайну яшчэ студэнтам («Перамога ўжо відна…»), Антона Алешкі, франтавога ўрача («І ў марах успамінаць усё…»), Пятра Валкадаева, які быў у партызанах («За Глускам у маладых барах…»), а таксама Вісарыёна Гарбука, якія ён вёў на фронце з 1941 па 1945 год («Мой лёс не даў мне ціхагага жыцця…»). Алесь Бадак звярнуў увагу на тое, што немагчымасць вядзення дзённікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны — факт, які час ад часу бярэцца пад сумнеў, таму што нейкіх афіцыйных дакументаў на гэты конт не было. Усё залежала ад абставін. І пашчасціла, што захаваліся сапраўдныя дакументы эпохі, якія нельга замяніць ні адным мастацкім творам, лічыць дырэктар выдавецтва.

Але пра Вялікую Айчынную вайну пішуць і сучасныя аўтары. Адзін з іх  — старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека, сям’ю якога таксама напаткала трагедыя. У «Мастацкай літаратуры» пабачыла свет выданне «Песня роднай зямлі», якое склала выбраная лірыка, а таксама паэмы («Марыйка», «Медуніца»). Увайшлі ў зборнік і паэтычныя апавяданні «Час сяўбы» ды «Радоўка». Асноўныя тэмы ў творчасці Алеся Казекі — родныя мясціны і жыццё сучаснай вёскі.

— Падчас напісання твора ідзе пераасэнсаванне жыцця, нашага веку, насычанага падзеямі. І ўсё гэта кладзецца на душу… Калі творца не прапусціць нейкі эпізод праз сэрца, то на паперу не пакладзе, — падкрэслівае Алесь Казека.

Між тым у выдавецтве «Мастацкая літаратура» запланаваны выхад серыі «Час паэзіі». Магчыма, некалькі выданняў пабачаць свет сёлета.

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.