Вы тут

Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Прэзідэнтам Латвіі ў хуткім часе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Эгілса Левітса з 65-годдзем, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Эгілс Левітс адзначае гэты юбілей на адказнай палітычнай пасадзе кіраўніка латвійскай дзяржавы. «Гэта паказчык высокага даверу суайчыннікаў, жыццёвай сталасці і выключнага прафесійнага вопыту, якія дапамогуць пераадолець усе складанасці сённяшняга часу», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы разлічвае на працяг сумеснай працы па ўмацаванні добрасуседскіх адносін з Латвіяй. «Гэтаму будуць спрыяць запланаваныя кантакты на вышэйшым узроўні. Разлічваю, што ў хуткім часе мы здолеем сустрэцца ў гасціннай Рызе для абмеркавання шляхоў паглыблення ўзаемадзеяння Беларусі і Латвіі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв’ю: newsbel.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.