Вы тут

АПБ просіць паведамляць аб месцах пражывання дзікіх хамякоў у Беларусі


Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» просіць паведамляць аб месцах пражывання дзікіх хамякоў у Беларусі, напісалі на сайце АПБ.


Справа ў тым, што аб стане папуляцыі хамяка ў Беларусі ўжо гадоў 10 нічога невядома. Раней гэта быў звычайны від, і ў савецкі час яго масава знішчалі як «шкодніка» палёў. У выніку яго колькасць скарацілася настолькі, што ў 2005 году від быў уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

Ужо другі год АПБ беспаспяхова шукае дзікіх хамякоў у Беларусі. Магчыма, від знік. Таму АПБ вырашыла заахвоціць узнагародай тых, хто дапаможа знайсці жылыя норы гэтага грызуна. Хамякі калісьці вадзіліся ў Брэсцкім, Камянецкім, Пружанскім, Кобрынскім, Бярозаўскім, Баранавіцкім, Добрушскім і Гомельскім раёнах.

Хамякі робяць свае норы ў сельскагаспадарчых угоддзях на мяжы палёў, па абочынах дарог, могуць сяліцца ў садках і на гародах. Норы у хамякоў буйныя, ля ўваходу ў іх выкінута шмат зямлі. Дыяметр уваходу ў нару — каля 10 см. Падобныя норы бываюць і ў пацукоў.

Беларускі хамяк — сапраўдны дзікі звер! Дзікія хамякі агрэсіўныя, яны значна буйней сірыйскіх і Джунгарскага хамякоў, памерам з андатру: даўжыня цела да 35 см, вага ў сярэднім 300 г. Афарбоўка вельмі характэрная: верх цела рудавата-буры, брушка чорнае. Хамякі размножваюцца двойчы: вясной і летам. На зіму дзікія хамякі ўпадаюць у спячку. Хамяка цяжка ўбачыць днём, так як гэта ўтойлівы грызун, актыўны ў змярканні і вядучы адзіночны лад жыцця.

Паведаміць аб месцы пражывання хамяка можна на электронную пошту levy@ptushki.org ў лісце з тэмай «Хамяк». Яно павінна ўтрымліваць фота хамяка або выяўленай нары, у якой для маштабу трэба змясціць прадмет накшталт мабільнага тэлефона. Таксама ў ліст трэба ўключыць апісанне мясцовасці, тлумачэнне, па якіх прыкметах зроблена выснова, што гэта менавіта хамяк (яго нара), і нумар тэлефона для сувязі. Спецыялісты АПБ выедуць на месца і ўсталююць аўтаматычную камеру, каб сфатаграфаваць гаспадара нары. Першым дзесяці, якія знайшлі жылую нару гэтага грызуна (пры ўмове, што хамяк не пацярпеў), будзе выплачана ўзнагароджанне ў Br200.

Прэв’ю: Shutterstock

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.