Вы тут

Жыхары Вілейкі цяпер могуць набыць смарт-білет і праязны па QR-коду


Тэхналогія продажу і праверкі квіткоў ў электронным выглядзе стала даступная жыхарам Вілейкі. Разлічыцца за квіток усяго ў адзін клік прама ў салоне, выкарыстоўваючы толькі QR-код і смартфон, паведамілі ў прэс-службе Белінвестбанка.


Вілейка — першы горад, не лічачы пілотнага Барысава, з якога пачынаецца тыражаванне тэхналогіі ва ўсіх гарадах Мінскай вобласці.

Разлічыцца за праезд можна ў гарадскіх аўтобусах філіяла «Аўтобусны парк № 5» ААТ «Мінаблаўтатранс»: звонку — апазнавальная налепка «Оплати.Транспорт», а ў салоне — налепкі з QR-кодам, з дапамогай якіх можна набыць «віртуальны» білет на праезд.

Тэхналогія аплаты праезду па QR-коду была ўкаранёна 6 лютага ў Барысаве. Услед за ім інавацыя стала даступная жыхарам усіх абласных цэнтраў краіны, а таксама Бабруйска, Баранавічаў, Пінска, Ліды, Оршы, Кобрына і Наваполацка.

Такая тэхналогія тыражуецца і ў маршрутных таксі. Аплаціць праезд з дапамогай мабільнага дадатку можна ў Мінску і Магілёве.

Фота дадзена прэс-службай Беларусбанка

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.