Вы тут

Сямашка: Адкрыццё Ржэўскага мемарыяла — знакавая падзея і для беларусаў


Адкрыццё Ржэўскага мемарыяла Савецкаму салдату, якое адбылося сёння, з'яўляецца знакавай падзеяй не толькі для расіян, але і для беларусаў. Такое меркаванне выказаў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, піша БЕЛТА.


Дыпламат нагадаў, што паводле апошніх дадзеных у баях пада Ржэвам агульныя страты савецкіх войскаў склалі да 1 млн 400 тыс. чалавек. «Сярод іх было шмат і беларусаў, — адзначыў Уладзімір Сямашка. — Бо многія беларусы адступалі разам з войскамі Чырвонай арміі, разам разбілі немцаў пад Масквой, удзельнічалі ў баях пада Ржэвам, дзе са студзеня 1942 па сакавік 1943 года праводзіліся і абарончыя, і наступальныя аперацыі, каб стрымліваць фашыстаў, з аднаго боку, ад новага наступу на Маскву, а з другога — адцягваць іх сілы і сродкі ад паўднёвага напрамку. Беларусы ўдзельнічалі ва ўсіх аперацыях і на ўсіх франтах».

Пасол Беларусі ў Расіі падкрэсліў, што ідэя ўзвесці мемарыял пада Ржэвам шмат у чым была сумеснай. «Мы ўдзельнічалі ў яе рэалізацыі фінансава праз сродкі, якія выдзелены ў рамках Саюзнай дзяржавы», — заўважыў ён.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».