Вы тут

Беларускi Чырвоны Крыж сабраў на барацьбу з COVID-19 2,4 мiльёна рублёў


Дзякуючы падтрымцы ахвяравальнiкаў у асобах простых беларусаў i бiзнес-супольнасцi, а таксама мiжнародных партнёраў Беларускi Чырвоны Крыж сабраў на барацьбу з распаўсюджваннем каранавiруснай iнфекцыi больш за 2,4 мiльёна рублёў. Ва ўмовах COVID-19 супрацоўнiкi i валанцёры арганiзацыi засяродзiлiся на чатырох найбольш важных кiрунках.


Дастаўка на дом

Для пажылых людзей, якiя цяпер знаходзяцца ў зоне асаблiвай рызыкi, арганiзавана сiстэма дастаўкi прадметаў першай неабходнасцi. З часам такая магчымасць стала даступная i для тых, хто апынуўся ў вымушанай самаiзаляцыi, — кантактаў першага i другога ўзроўню.

Чалавек, якому неабходна дапамога, звяртаецца ў палiклiнiку па месцы жыхарства, калi неабходны рэцэпт, цi ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, калi трэба даставiць прадукты цi iншыя важныя рэчы. Усе гэтыя запыты атрымлiваюць рэгiянальныя каардынатары Беларускага Чырвонага Крыжа i размяркоўваюць iх памiж валанцёрамi. Арганiзацыя правяла для iх iнструктаж, аформiла страхоўку на выпадак захворвання, выдала экiпiроўку i сродкi iндывiдуальнай аховы — маскi, пальчаткi, антысептыкi. Дастаўка ажыццяўляецца з усiмi неабходнымi мерамi перасцярогi i, калi гэта магчыма, бескантактным спосабам.

На сённяшні дзень у Беларускiм Чырвоным Крыжы 1812 валанцёраў. Яны ўжо аказалi больш за 30,3 тысячы паслуг па дастаўцы i дапамаглi 25 тысячам чалавек.

Сродкi аховы — у 195 бальнiц

Дапамагчы са сродкамi аховы медыцынскiм работнiкам — гэта значыць даць iм магчымасць i далей лячыць пацыентаў. Беларускi Чырвоны Крыж паставiў пальчаткi, маскi, ахоўныя шчыткi, медыцынскiя камбiнезоны, рэспiратары, бахiлы, медыцынскiя фартухi i нарукаўнiкi, дэзсродкi i антысептыкi ў 195 бальнiц. 87 стацыянараў былi забяспечаны пiтной i мiнеральнай вадой, а таксама газiраванымi напоямi. У восем бальнiц валанцёры арганiзацыi дастаўлялi сняданкi i абеды для медыкаў.

Сродкi iндывiдуальнай аховы перадавалi i сацыяльным работнiкам, якiя даглядаюць пажылых людзей i iнвалiдаў як дома, так i ў дамах-iнтэрнатах. Супрацоўнiкi 89 дамоў-iнтэрнатаў, а таксама 147 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання атрымалi такую дапамогу ад Чырвонага Крыжа. Не засталiся без увагi i тыя, хто працуе ў iзалятарах часовага ўтрымання, бо такiя ўстановы таксама могуць стаць пунктамi распаўсюджвання карана-вiруснай iнфекцыi.

Падтрымка сясцёр мiласэрнасцi

Цяпер 147 медыцынскiх сясцёр i 17 малодшых сясцёр мiласэрнасцi аказваюць дамашнюю дапамогу 1,5 тысячы падапечных. Хтосьцi з iх жыве з цяжкiмi хранiчнымi хваробамi, нехта i ўвогуле не можа сам рухацца — без догляду i падтрымкi гэтыя людзi проста не справяцца. Каб працягваць наведваць iх, медыцынскiм сёстрам таксама патрэбны маскi, пальчаткi, антысептыкi, з чым i дапамагае арганiзацыя.

Больш за тысячу чалавек звярнулася на «Добры тэлефон»

Пажылым людзям, якiя прызвычаiлiся атрымлiваць сваю порцыю зносiн у палiклiнiках i магазiнах, у вымушанай iзаляцыi вельмi адзiнока. Менавiта для iх у Беларускiм Чырвоным Крыжы з'явiўся «Добры тэлефон», дзе можна атрымаць псiхасацыяльную i iнфармацыйную падтрымку. Яе аказваюць 24 валанцёры, якiя прайшлi спецыяльную падрыхтоўку.

З пачатку работы «Добрага тэлефона» паслугай скарысталася больш за тысячу чалавек. Пазванiць на iнфалiнiю можна па нумары 201 для мабiльнага тэлефона i 122 — для гарадскога.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: redcross.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.