Вы тут

ЦВК апублікаваў звесткі аб сапраўдных подпісах у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты


ЦВК апублікаваў звесткі пра колькасць сапраўдных подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.


Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Віктара Бабарыкі 165 744 сапраўдныя подпісы, у Андрэя Дзмітрыева — 106 841, у Ганны Канапацкай — 146 588, Аляксандра Лукашэнкі — 1 939 572. У Святланы Ціханоўскай — 104 757 подпісаў, у Валерыя Цапкалы — 75 249, у Сяргея Чэрачня — 143 109.

Збор подпісаў праходзіў з 21 мая па 19 чэрвеня. За гэты час ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду трэба было атрымаць подпісы не менш за 100 тысяч паўналетніх грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам.

Дакладнасць подпiсаў выбаркамы правяралі ў дзесяцідзённы тэрмін.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праходзіць з 5 па 14 ліпеня.

Прэв’ю: gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.