Вы тут

Каб адпачынак быў бяспечны


Мiнiстэрства аховы здароўя i Рэспублiканскi цэнтр па санаторна-курортным лячэннi распрацавалi часовыя рэкамендацыi для санаторна-курортных арганiзацый па прафiлактыцы завозу каранавiруснай iнфекцыi.


Такiм чынам, адпачывальнiкi павiнны прадставiць даведку аб адсутнасцi кантактаў з хворымi на СOVID-19 цягам апошнiх 14 дзён, выдадзеную тэрытарыяльнай палiклiнiкай цi тэрытарыяльным цэнтрам гiгiены i эпiдэмiялогii. Такую ж даведку запатрабуюць i ад замежных грамадзян. Санаторыi павiнны прадугледзець аднамомантны заезд i выезд адпачывальнiкаў з перапынкамi памiж заездамi для генеральнай прыборкi i дэзынфекцыi.

Падчас заезду адпачывальнiкам будуць праводзiць тэрмаметрыю, падчас рэгiстрацыi забяспечаць дыстанцыраванне. Засяляць гасцей плануюць па адным у нумар, у агульны нумар могуць засялiць толькi членаў сям'i, якiя прыбылi разам.

У санаторыях будзе арганiзавана штодзённая прыборка памяшканняў з дэзынфiцыруючымi сродкамi, у тым лiку ўсiх паверхняў, а на вулiцы — апрацоўка малых архiтэктурных формаў (спартыўных пляцовак, альтанак, лавак, пляжнага абсталявання). У нумарах забяспечаць кантроль за наяўнасцю мыла i туалетнай паперы. Памяшканнi будуць як мага часцей праветрываць.

Прыярытэт рэкамендавана аддаваць харчаванню ў нумарах цi па сiстэме замоў. У сталоўках сталы будуць расстаўляцца на дыстанцыi 1,5-2 метры, час прыёму ежы для адпачывальнiкаў будзе размежаваны, каб аднамомантна ў абедзеннай зале знаходзiлася мiнiмальная колькасць людзей.

Медыцынскiя паслугi будуць аказвацца iндывiдуальна, па папярэднiм запiсе. Пасля кожнай працэдуры прадугледжаны праветрыванне i дэзынфекцыя памяшкання i абсталявання. Культурна-масавыя мерапрыемствы абмяжуюць. Персанал будзе працаваць пераважна вахтавым метадам.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: korrespondent.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.

Грамадства

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Стаўка на веды. У што верылі хлопцы і дзяўчаты 1920—30-х гадоў?

Якую ролю адыграла моладзь у эканамічным і культурным жыцці краіны.

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.