Вы тут

Расплацiцца «не мiргаючы» можна будзе ў падземцы


Беларусбанк стварыў сэрвiс аплаты праезду ў метро з дапамогай твару.

Зусiм хутка не трэба будзе стаяць у чарзе па жэтон або шукаць у сумцы праязны. Самы буйны айчынны банк знайшоў спосаб сэканомiць час пасажыраў пры аплаце паездкi ў метро. Учора банк прэзентаваў iнавацыйны праект «Глядзi i праходзь». Сэрвiс дазволiць ажыццявiць аўтэнтыфiкацыю пасажыраў i аплату праезду ў рэжыме рэальнага часу.


«Штодня Мiнскiм метрапалiтэнам карыстаюцца тысячы пасажыраў, выкарыстоўваючы пры аплаце жэтончыкi, тэлефоны, плацежныя карткi. Для таго каб зрабiць працэс больш зручным, мы распрацавалi новы прадукт для аплаты, якi, спадзяёмся, ацэняць мiнчане i госцi сталiцы. Гэта магчымасць прыйсцi, паглядзець на бiяметрычны сканер i здзейснiць аплату праезду», — адзначыў на прэзентацыi праекта выканаўчы дырэктар Беларусбанка Дзмiтрый Грышчанкаў.

Спецыяльныя бiяметрычныя тэрмiналы плануецца ўстанавiць на кожнай станцыi метро. Каб зрабiць аплату, пасажыру трэба будзе спампаваць праграму «М-банкiнг» Беларусбанка, выбраць укладку «Глядзi i праходзь» i перад паездкай сфатаграфаваць свой твар. Лiчбавы вобраз захаваецца на серверы без самой фатаграфii, i пры пераходзе праз тэрмiнал бiяметрычная сiстэма счытае яго рысы, а з плацежнай карткi, прывязанай да М-банкiнгу, спiшуцца грашовыя сродкi за праезд. Прайсцi праз турнiкет з дапамогай новай тэхналогii можна будзе не больш чым за дзве секунды.

Цяпер праграма тэсцiруецца супрацоўнiкамi банка i метрапалiтэна. Бiяметрычны тэрмiнал для гэтага быў усталяваны на станцыi метро «Плошча Ленiна».

Плануецца, што мiнчане змогуць скарыстацца новым сэрвiсам на дзвюх станцыях: «Плошча Ленiна» i адной са станцый трэцяй лiнii метро. Пасля гэтага на працягу паўгода будуць глядзець нюансы, водгукi карыстальнiкаў. Стваральнiкi разлiчваюць, што пры ўдалым тэсцiраваннi сiстэма зможа з'явiцца на ўсiх станцыях, растлумачыў начальнiк упраўлення лiчбавай трансфармацыi Беларусбанка Вiктар Бязрукаў. Паводле яго слоў, тэрмiнал можа сканiраваць твар пры дрэннай асветленасцi, павароце галавы i нават калi чалавек у медыцынскай масцы.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: minsk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».