Вы тут

Аб «Трох жыццях Айседоры Дункан» раскажа спектакль у Гомелі 9 ліпеня


Спектакль з элементамі харэаграфіі паводле п’есы Зіновія Сагалава «Тры жыцці Айседоры Дункан» прадставяць 9 ліпеня пад паветраным шатром пляцоўкі грота каля палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.


Народны тэатр-студыя «Класік» і студыя сучаснай харэаграфіі «Тандэм» праз танец, словы, жывыя скульптуры раскажуць аб лёсе вялікай танцоўшчыцы, аб каханні, якое запоўніла ўсё яе жыццё, аддадзенае вялікаму мастацтву і высокаму пачуццю. «Сутнасцю танца Айседоры Дункан былі драма і страсць. Джаз і класіка, ірацыянальнае і ідэалістычнае сплялося ў асаблівую з’яву, якую ў далейшым назавуць стылем мадэрн у танцы», — адзначылі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Харэаграфічную партыю выканае Ірына Абаленцава, у ролі Айседоры Дункан — Алена Фралова. Прагучаць бессмяротныя творы Фрыдэрыка Шапэна, Людвіга ван Бетховена, Іагана Себасцьяна Баха, Фелікса Мендэльсона і іншых вялікіх кампазітараў.

У палацава-паркавым ансамблі дадалі, што спектакль арганізуюць з выкананнем санітарных і проціэпідэмічных патрабаванняў. Пачатак у 18.00.

Прэв’ю: belarusmini.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.