Вы тут

У сталіцы пройдзе рэспубліканскае маладзёжнае свята «Дзень вышыванкі»


2 ліпеня з 16:00 да 22:00 у Мінску на пляцоўцы, размешчанай каля Палаца спорту, разгорнецца рэспубліканскі маладзёжнае свята «Дзень вышыванкі», арганізатарамі якога выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Міністэрства культуры.


Афлайн-пляцоўка «Дня вышыванкі» аб’яднае «Беларускі кірмаш» з інтэрактыўнымі лакацыямі: фуд-корт «Беларуская карчма»; фотамайстэрня «Натхненне»; салон «Азбука беларускага арнаменту»; выстава-продаж вырабаў майстроў народных промыслаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Мая Беларусь»; музей пад адкрытым небам «Скарбнiца», пляцоўка «Народныя гульні», а таксама на галоўнай сцэне свята — «АРТ-фолк» з дэфіле мадэляў «Стыль. Натхненне. Прыгажосць», творчай эстафетай «Беларусь — Крынiца натхнення» з удзелам фолк-калектываў і эстрадных выканаўцаў і Disco-folk «Вышыванка.by».

У праграме «Дня вышыванкi» прымуць удзел заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, папулярныя беларускія выканаўцы Жанет, Алёна Грышанава, Аляксандр Сухараў, Лізавета Міснікава, ансамбль «Верасы», арт-група «Беларусы» і іншыя.

P.S. Усе мерапрыемствы праекта пройдуць з захаваннем грамадскага дыстанцыявання і правілаў гігіены.

Сяргей РАСОЛЬКА

Ілюстрацыя дадзена БРСМ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?