Вы тут

Выбаркамы пры праверцы подпісаў звяртаюцца да праваахоўнікаў, камунальнікаў і почыркаведаў


Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі пры праверцы сапраўднасці подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння кандыдатаў, могуць звяртацца да праваахоўнікаў, камунальнікаў і почыркаведаў, паведаміў старшыня Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Валерый Берастаў, піша БелТА.


Парадак праверкі подпісаў на дакладнасць вызначаны Выбарчым кодэксам. Іх правяраюць візуальна, члены камісій могуць пытаць у саміх выбаршчыкаў, ці падпісваліся яны за таго ці іншага кандыдата. «Калі ўзнікаюць сумневы, члены камісіі звяртаюцца да спецыялістаў — у органы ўнутраных спраў, жыллёва-эксплуатацыйныя службы, да почыркаведаў», — адзначыў Валерый Берастаў. Ён падкрэсліў, што не сумняваецца ў выніках праверкі дакладнасці подпісаў, праведзенай выбаркамамі. Працэдура дакладна рэгламентавана арт. 61 Выбарчага кодэкса і тэрытарыяльныя камісіі строга гэтым кіруюцца.

Старшыня Магілёўскай абласной камісіі нагадаў пра асноўныя этапы гэтай працы. Спачатку выключаюцца ўсе подпісы, якія не падлягаюць праверцы: унесеныя выбаршчыкамі, якія не пражываюць на тэрыторыі адпаведнага раёна, знятыя ініцыятыўнай групай да здачы падпісных лістоў у камісію. Адсейваюцца подпісы, унесеныя ў падпісны ліст, у якім адсутнічаюць звесткі аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам у Прэзідэнты, а таксама выключаныя самімі членамі ініцыятыўнай групы.

На пасяджэнні камісія ўстанаўлівае парадак адбору падпісных лістоў для праверкі. Ёй падлягае не менш за 20% подпісаў. Няпэўнымі прызнаюцца тыя, якія пастаўлены ад імя іншага чалавека. «Былі выпадкі, калі названага ў падпісным лісце адраса не існавала зусім. Трапляліся подпісы, сабраныя да ўстаноўленага тэрміну вылучэння кандыдатаў ці чалавекам, які не ўваходзіў у ініцыятыўную групу», — дадаў Валерый Берастаў. Калі пасля праверкі 15% подпісаў прызнана несапраўднымі, то праводзіцца паўторны адбор яшчэ 15%. Яны правяраюцца гэтак жа, як і папярэдняя партыя. «Калі па суме двух праверак брак перавысіць 15%, то ўсе астатнія здадзеныя ў камісію подпісы не ўлічваюцца», — растлумачыў Валерый Берастаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, у тэрытарыяльныя камісіі Магілёўскай вобласці здадзена больш за 18 тыс. подпісаў у падтрымку Віктара Бабарыкі, амаль 21 тыс. за Андрэя Дзмітрыева. У Ганны Канапацкай больш за 8 тыс. подпісаў, у Аляксандра Лукашэнкі — больш за 335 тыс., у Святланы Ціханоўскай — 12,5 тыс. У падтрымку Валерыя Цапкалы здадзена больш за 15 тыс. подпісаў, Сяргея Чэрачня — больш за 28 тыс. Пасля праверкі несапраўдныя подпісы былі выяўлены ва ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы. «Больш за ўсё іх у Валерыя Цапкала (больш за 15%) і Віктара Бабарыкі (больш за 13%). У астатніх гэты працэнт значна менш», — праінфармаваў Валерый Берастаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.