Вы тут

Як прадпрымальнiк робiць сваю малую радзiму больш камфортнай для жыцця


Калiсьцi ў шматлюднай вёсцы Выгалавiчы, што на Мядзельшчыне, вiравала жыццё. Тут былi школа, фельчарска-акушэрскi пункт, кiназала, пошта, тры крамы. Цяпер жа з усiх грамадскiх аб'ектаў застаўся Дом культуры i адна крама.


— Вёска пацiху вымiрае, старыя адыходзяць у iншы свет, а моладзь з'язджае ў горад на вучобу, работу, — кажа Вячаслаў Жылко, якi нарадзiўся ў Выгалавiчах.

Тут прайшлi яго дзяцiнства i юнацтва. Пасля заканчэння дзевяцi класаў ён падаўся ў Вiлейскае прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча, пасля службы ў армii паступiў у iнстытут, дзе атрымаў спецыяльнасць iнжынера. Працаваў на будоўлi ў розных арганiзацыях. Затым стварыў свае будаўнiчыя фiрмы. Напрыклад, заканчвае будаўнiцтва дзевяцi пяцiпавярховых дамоў у Дзяржынску. Удзельнiчаў у будаўнiцтве iнтэрнатаў для медыцынскiх работнiкаў у Лескаўцы, што пад Мiнскам.

— Шчыра скажу, што лiчу сваiм домам не Мiнск, а менавiта Выгалавiчы. Вясковыя каранi, нiчым не выдраць з мяне. Дзе б нi быў, дзе б нi жыў, усё роўна цягне на малую радзiму. Тут пахаваны мае бабуля, мацi. Тут дыхаецца лёгка, на поўныя грудзi, — прызнаецца мой суразмоўнiк. — Як вядома, на сяле цяпер праблемы з работай. А калi i ёсць занятак, то зарплата невялiкая, таму вырашыў дапамагчы землякам — адкрыў у вёсцы вытворчасць тратуарнай плiткi. На такое рашэнне паўплываў указ Прэзiдэнта, якi абвясцiў, што тры гады пройдуць пад знакам малой радзiмы, — прызнаецца Вячаслаў Вячаслававiч.

Мясцовыя ўлады пад вытворчасць выдзелiлi памяшканне былой школы. Будынак стаяў з выбiтымi вокнамi, прагнiўшым дахам, з цягам часу разбураўся. Давялося шмат папрацаваць, каб адрамантаваць, давесцi яго да ладу. Правёў ваду, электрычнасць, ацяпленне, закупiў катлы. Неабходнае абсталяванне набыў у лiзiнг.

На прадпрыемстве працуюць 15 чалавек з Выгалавiч i суседняй вёскi Княгiнiн. Зарабляюць па 700—800 рублёў у месяц. Столькi не ўсе атрымлiваюць нават у Мiнску. А для Мядзельскага раёна, дзе практычна адсутнiчае прамысловасць, такiя грошы для многiх — недасягальная мара. Вядома, пры падборы кадраў прадпрымальнiк глядзеў, каб кандыдат не злоўжываў спiртным. Хочаш добра зарабляць i годна жыць, забяспечваць матэрыяльна сваю сям'ю, то трэба сумленна i адказна працаваць.

— Скажу так, неабходна ў першую чаргу спадзявацца i разлiчваць на свае сiлы. Калi ўлада бачыць, што ты iмкнешся нешта зрабiць, то абавязкова дапаможа. Напрыклад, маю iдэю падтрымаў старшыня Мядзельскага райвыканкама Анатоль Мар'янавiч Вайнiлка, iшоў насустрач любой маёй просьбе, — кажа Вячаслаў Жылко.

Суразмоўнiк i сам робiць усё магчымае, каб унесцi, няхай, i невялiкi ўклад у аднаўленне малой радзiмы. Напрыклад, выдзелiў Княгiнiнскаму сельвыканкаму тэхнiку для зносу старых i пустуючых дамоў, дапамог акультурыць зарослыя зямельныя ўчасткi, па якiх нават вужы поўзалi.

Вячаслаў Жылко вельмi хоча, каб яго родная вёска не знiкла з карты раёна, поўнiлася смехам дзяцей. Але ён добра разумее, каб гэта здарылася, неабходна даць людзям работу.

— Мар i планаў у мяне шмат. Напрыклад, запусцiць былую птушкафабрыку «Новая зара». Будынак пустуе, робiцца непрыгодным. Гэта б дазволiла стварыць новыя рабочыя месцы, удыхнуць у населены пункт другое жыццё. Калiсьцi тут працавала мая мацi. Раней уладкавацца на прадпрыемства было праблематычна — стаяла чарга. Але, каб адрамантаваць i запусцiць фабрыку, патрэбны вялiкiя сродкi. Такiх у мяне няма, — прызнаецца Вячаслаў Вячаслававiч. Аднак ён не губляе надзеi знайсцi танны крэдыт.

Акрамя таго, плануе паспрабаваць свае сiлы ў сельскай гаспадарцы, выкапаць вадаёмы, разводзiць рыбу, заняцца вырошчваннем бычкоў. Райвыканкам ужо выдзелiў 45 гектараў зямлi, для пачатку дастаткова, трэба яе асвоiць, а ўжо ад таго, як пойдуць справы, iсцi далей.

— Сельская гаспадарка — гэта не будаўнiчая галiна....

— Хочаце сказаць, што не спраўлюся? Але ж я вырас у вёсцы, мацi заўсёды трымала на падворку i парсюкоў, i кароў, i свойскую птушку, дапамагаў па гаспадарцы, — парыруе Вячаслаў.

Гадаваўся хлопец без бацькi, таму ў хаце быў за гаспадара, з малых гадоў спазнаў цяжкую сялянскую працу. Сям'я не шыкавала, свайго дома не было, жылi разам з бабуляй.

— З дзяцiнства мне на ўсё жыццё запомнiўся адзiн эпiзод. Я сустракаў мацi з работы. I тут на ганак свайго дома выйшаў сусед. I я сказаў: «Мама, чаму так атрымлiваецца, што кожная птушка мае сваё гняздо, а ў нас няма свайго кутка?»

Пазней сям'i выдзелiлi дом праз дарогу. Калi Вячаслаў цвёрда стаў на ногi, зрабiў да яго дзве прыбудовы, правёў ваду, газ. Так што яго мама да канца жыцця жыла ў камфортных умовах.

Нялёгкае дзяцiнства навучыла хлопца iсцi да сваёй мэты, загартавала волю i характар. Ён дабiўся i павагi, i матэрыяльнага дабрабыту. I цяпер хоча, каб i яго малая радзiма квiтнела, а землякi жылi як найлепш.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Зямля бацькоў — мая зямля

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».