Вы тут

3 лiпеня 1945 года выйшаў каляровы святочны нумар «Звязды


3 лiпеня 1945 года ўбачыў свет каляровы святочны нумар «Звязды», прысвечаны першай гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. А сёння яго можна будзе пабачыць на экспрэс-выстаўцы, якая праходзiць ў Беларускiм дзяржаўным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.


«Звязда» — адзiная рэспублiканская газета, якая выходзiла ў гады вайны на занятай ворагам тэрыторыi — спачатку ў акупаваным Мiнску (май—верасень 1942 года), а пасля ў партызанскай зоне (з 27 студзеня 1943 года да лiпеня 1944). 10 лiпеня 1944 года «Звязда» зноў пачала друкавацца ў сталiцы Беларусi.

Святочны нумар за 3 лiпеня 1945 года змяшчае вiншаваннi Маршалаў Савецкага Саюза Г. К. Жукава i А. М. Васiлеўскага, генерала армii I. Х. Баграмяна, вершы беларускiх паэтаў i ўспамiны пра бiтву за вызваленне краiны.

Таксама на Дзень Незалежнасцi ў фае залы Перамогi музея будзе працаваць часовая экспазiцыя «З трэцiм лiпеня».

Адбудзецца прэзентацыя праграмы «Юны экскурсавод». Сем'i з малымi наведвальнiкамi могуць завiтаць у iнтэрактыўную зону «Лясная школа», дзецi паўдзельнiчаюць у майстар-класах «Пластылiнавы жывапiс» i «Сiмвалы Беларусi».

У фае музея сумесна з РУП «Белпошта» 3 лiпеня будзе ладзiцца акцыя «Адправiм вестку ветэрану», а на пляцоўцы побач з музеем, дзе знаходзiцца легендарны самалёт Iл-2, пройдзе iнтэрактыўная праграма «Сцяг Перамогi».

Мабiльны музей будзе працаваць у Цэнтральным дзiцячым парку iмя М. Горкага, дзе 3 лiпеня праходзiць марафон «Перамога-75: дарогамi мужнасцi i славы». Перасоўная экспазiцыя Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны раскажа пра подзвiгi, якiя здзяйснялiся ў беларускiх гарадах, i пазнаёмiць з героямi тых падзей.

Святочную праграму падрыхтавалi i ў фiлiяле музея «Старая гранiца», якi знаходзiцца ў пасёлку Станькава Дзяржынскага раёна. Для гасцей правядуць бясплатную экскурсiю па комплексе, пакажуць iм архiўную кiнахронiку аб вызваленнi Беларусi. Будзе працаваць iнтэрактыўная пляцоўка (з тэматычнымi гульнёй i майстар-класамi).

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».