Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасцi


Дарагiя суайчыннiкi!

Вiншую вас з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Для кожнага беларуса гэтае свята напоўнена асаблiвым сэнсам. Наша больш чым 1000-гадовая гiсторыя — пастаянная барацьба народа за сваю зямлю, духоўныя каштоўнасцi i самавызначэнне. I нават пасля з'яўлення на карце свету суверэннай Рэспублiкi Беларусь нам пастаянна даводзiцца адстойваць права на самастойны шлях развiцця.

Сiмвалiчна, што галоўнае свята краiны — яшчэ i дзень вызвалення беларускай сталiцы ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Вялiкая Перамога выратавала нас ад знiшчэння. Мы свята шануем подзвiг пакалення пераможцаў, якiя адолелi грознага ворага i ўзнялi краiну з руiн.

Сёння Рэспублiка Беларусь — незалежная дзяржава, якая адбылася, дзе кожны грамадзянiн можа дасягнуць любых вышыняў у прафесii, творчасцi, спорце, грамадскiм i сямейным жыццi.

Мы i надалей будзем умацоўваць наш суверэнiтэт i будаваць будучыню краiны на прынцыпах справядлiвасцi, раўнапраўя i клопату аб людзях.

Жадаю вам, паважаныя сябры, здароўя, дабрабыту i мiрнага неба над галавой.

Са святам!

З Днём Рэспублiкi!

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю Анатоля Клешчука

Загаловак у газеце: Дзень з асаблiвым сэнсам

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.