Вы тут

Пераможцаў конкурсу БРСМ «Сэлфі & фота з вышыванкай» узнагародзяць сёння ў Мінску


Пераможцаў пятага сезону фотаконкурсу БРСМ «Сэлфі & фота з вышыванкай» узнагародзяць сёння ў час рэспубліканскага маладзёжнага свята «Дзень вышыванкi» ў сталіцы. 


Ён адбыўся напярэдадні Дня Незалежнасці. Фотаконкурс стартаваў 2 чэрвеня ў двух асноўных катэгорыях: «сэлфі-фота» і «традыцыйнае фота». Катэгорыя «сэлфі» праходзіла ў сацсетцы Instagram з абавязковым указаннем пры размяшчэнні фота хэштэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки і згадваннем афіцыйнага акаўнта БРСМ. На перамогу прэтэндавалі 2,7 тысячы здымкаў у сямі намінацыях, вызначаных умовамі конкурсу.

Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі «Вышыванкі ў іншых краінах» — сям’я Аўгустовых са Шклова Магілёўскай вобласці, у намінацыі «Мая сям’я ў вышыванцы» — сям’я Амельянюк з Брэста, у намінацыі «Моладзь у вышыванцы» — Ганна Сідаровіч з Іванава Брэсцкай вобласці .
У намінацыі «Фота маляняці ў вышыванцы» — Кацярына Капцова з Магілёва, у намінацыі «Фота закаханых у вышыванцы» — Віялета Гусева з Віцебска, у намінацыі «сэлфі-фота» — Арцём Драбушэвіч і Анастасія Луцэвіч з аграгарадка Лясная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У Дзень моладзі ў афіцыйнай групе БРСМ «УКантакце» стартавала галасаванне гледачоў за дадатковую намінацыю «Анлайн». Па выніках галасавання гледачоў у гэтай намінацыі перамагла Вольга Фурман з Гродна.

Фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай» — складовая частка праекта БРСМ «Беларусь — крыніца натхнення». Ён скіраваны на вывучэнне і захаванне нацыянальных традыцый, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа, стварэнне сегментаў патрыятычнай тэматыкі з элементамі нацыянальнага арнаменту ў культурнай інтэрнэт-прасторы. Арганізатарам праекта выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.