Вы тут

У Смалявічах працякла цыстэрна з гідраксідам натрыю


2 ліпеня ратаўнікам паступіла паведамленне аб выяўленні цечы гідраксіду натрыю з цыстэрны на чыгуначнай станцыі Смалявічы, паведамляе МНС.


Ратаўнікі высветлілі, што з ніжняй часткі адной з дзвюх цыстэрнаў, якія стаялі на чыгуначных пуцях, па кроплі сачыўся раствор гідраксіду натрыю з засаўкі.

Для прадухілення выпарэння разлітага рэчыва была створана пенная падушка. Для развядзення і нейтралізацыі рэшткаў вадкасці былі пададзеныя 3 пажарныя ствалы. Цыстэрны адбуксаваныя манеўровым цягніком на эстакаду для пераліву вадкасці ў герметычную ёмістасць.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.