Вы тут

Лукашэнка — Грэфу: Буду толькі рады вітаць вас у фінанасаванні большых аб’ёмаў нашай эканомікі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўвечары ў Палацы Незалежнасці сустрэўся са старшынём Праўлення Ашчадбанка Расіі Германам Грэфам.


«Сёння, у такі яркі дзень — Дзень Незалежнасці, мне вельмі прыемна вас бачыць у Мінску як чалавека, неабыякавага да развіцця Беларусі, — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да госця. — Я вельмі часта думаю пра нашы адносіны і пачынаю задаваць сябе пытанне: як магло так здарыцца, што людзі з адносна рознымі не палітычнымі нават, хутчэй эканамічнымі поглядамі могуць вось так блізка сысціся і нават сябраваць».

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што рады такім адносінам, а ў святле банкаўскага пытання пачынае «супастаўляць і параўноўваць». 

«Нядаўна публічна сказаў пра гэта: ёсць жа ў нас расійскія банкі, якія сумленна працуюць. Я бачу Ашчадбанк Расіі, які прыйшоў у краіну. Вельмі шмат у нас праектаў з’явілася на наступную пяцігодку... Мы хочам, як у савецкія часы, скласці пералік інавацыйных аб’ектаў, якія павінны ўвесці ў новай пяцігодцы, і абавязкова дамовіцца пра фінансаванне, каб яны не пераўтварыліся ў даўгабуд, — расказаў беларускі лідар. — Я хацеў бы з вамі абмеркаваць шэраг гэтых праектаў. Калі Ашчадбанк гатовы ўдзельнічаць у гэтай вялікай справе, буду толькі рады вітаць вас тут у фінанасаванні большых аб’ёмаў нашай эканомікі». 

На сустрэчы зайшла гутарка і пра падарунак ад расійскага фінансавага інстытута сталіцы Беларусі — колерамузычны адукацыйны фантан.

«Гэта сапраўды ўпрыгажэнне нашай Беларусі. Я вам за гэта вельмі ўдзячны», — сказаў Прэзідэнт.

Герман Грэф адказаў, што гэта сапраўды інавацыйны фантан, які Ашчадбанк будаваў упершыню.

«Мы падарылі многім расійскім гарадам фантаны на плошчах, але ніколі не будавалі фантаны на вадзе, — патлумачыў ён. — І атрымаўся ён грандыёзны, як нам падаецца. Я таксама паглядзеў, пакуль толькі на запісе. Вельмі хочацца ўбачыць, як гэта будзе сёння жыўцом. І мне здаецца, што гэта сапраўды будзе ад нас з вамі падарунак жыхарам Мінска і рэспублікі». 

Даведка «Звязды»:

Публічнае акцыянернае таварыства «Ашчадбанк» — найбуйнейшы банк у Расіі і адзін з вядучых глабальных фінансавых інстытутаў. 

Асноўным акцыянерам ПАТ «Ашчадбанк» з’яўляецца Расійская Федэрацыя ў асобе Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі, якая валодае 50 % статутнага капіталу ПАТ «Ашчадбанк» плюс 1 голас акцыя. Астатнімі акцыямі валодаюць расійскія і міжнародныя інвестары.

Банк мае самую шырокую філіяльную сетку ў Расіі: больш за 14 тысяч кропак абслугоўвання. Паслугамі Ашчадбанка карыстаюцца кліенты ў 17 краінах свету. Замежная сетка банка складаецца з даччыных банкаў, філіялаў і прадстаўніцтваў у краінах СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Германіі, Індыі, Кітаі і іншых краінах.

У Беларусі даччыны банк Ашчадбанка — «БПС-Ашчадбанк», які ўваходзіць у Топ-5 па памеры актываў сярод беларускіх банкаў. Чысты прыбытак «БПС-Ашчадбанка» па выніках 2019 года склаў 107,2 млн. рублёў пры рэнтабельнасці капіталу ў 15,8 %. 

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.