Вы тут

Казахстан уводзіць жорсткі каранцін на два тыдні


Казахстан уводзіць з 5 ліпеня двухтыднёвы каранцін з магчымасцю яго падаўжэння, паведамляе ria.ru


Раней прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даручыў дзяржаўнай камісіі па барацьбе з каранавірусам прапрацаваць і ўнесці яму прапановы па ўвядзенні жорсткага каранціну ў краіне. Урад прапанаваў увесці абмежавальныя меры з 5 ліпеня тэрмінам на 14 дзён з магчымым працягам.

Плануецца прыпыніць пасажырскія аўтобусныя аўтазносіны паміж рэгіёнамі, абмежаваць працу грамадскага транспарту па часе.

Уводзіцца забарона на правядзенне відовішчных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў, а таксама сямейных, памятных мерапрыемстваў, дазволеныя індывідуальныя трэніроўкі на адкрытым паветры, уводзіцца абмежаванне на перасоўванне насельніцтва па вуліцах, парках, скверах - не больш за 3 чалавек, абмежавана перамяшчэнне асоб, старэйшых за 65 гадоў.

Таксама ўводзіцца забарона на дзейнасць салонаў прыгажосці, цырульняў, спартыўных залаў, фітнес-цэнтраў, басейнаў, харчовых і нехарчовых крытых рынкаў, пляжаў, аквапаркаў, аб'ектаў культуры, музеяў, выстаў, форумаў, канферэнцый і іншых арганізаваных масавых мерапрыемстваў, забаўляльных цэнтраў, дзіцячых дашкольных устаноў (акрамя дзяжурных груп), рэлігійных аб'ектаў і іншых (забаўляльных цэнтраў у ГЗЦ, забаўляльных устаноў (караоке, більярд, камп’ютарныя клубы, боўлінг-цэнтры), кінатэатраў, дзіцячых аздараўленчых лагераў, фудкортаў, банкетных залаў).

Прэв’ю: vzsar.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што мяняецца з 1 снежня

Што мяняецца з 1 снежня

Вырасце памер пенсiй: па ўзросце, за выслугу гадоў, па iнвалiднасцi, з прычыны страты кармiцеля. 

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.

Грамадства

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Бонусы для альтруiстаў могуць быць прадугледжаны законам аб валанцёрскай дзейнасцi

Пра гэтыя i iншыя прапановы ў законапраект аб валанцёрскай дзейнасцi разважалi эксперты падчас круглага стала.

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава.