Вы тут

Хайтэк у АПК


Спадарожнікавая навігацыйная сістэма «Бэйдоў», БПЛА, сетка 5G, воблачныя вылічэнні... Услед за хуткім тэхналагічным развіццём ўсё больш высокіх тэхналогій ужываецца ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Інтэрнэт-кампаніі таксама актыўна плануюць развіццё інтэлектуальнай сельскай гаспадаркі і ажыццяўляюць супрацоўніцтва з рознымі раёнамі для спалучэння звёнаў вытворчасці і збыту. Паводле прагнозу, змешчанага ў «Дакладзе аб развіцці лічбавых вёсак у Кітаі (2019)», у гэтым годзе рынкавы аб’ём інтэлектуальнай сельскай гаспадаркі дасягне 200 млрд. юаняў.

Міністр сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Кітая Хань Чанфу адзначыў, што сельскагаспадарчая мадэрнізацыя ажыццявіла якасны скачок, пры гэтым доля ўкладу сельскагаспадарчых тэхналогій дасягнула 59.2%. Каэфіцыент комплекснай механізацыі ў галіне ўзворвання, пасеву і ўборкі трох асноўных збожжавых культур перавысіў 80%. Тры гады запар быў адзначаны адмоўны рост аб’ёму спажывання аграхімічных прэпаратаў і хімічных угнаенняў.

Як сведчаць дадзеныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Кітая, сёлета ў перыяд вясновага пасеву звыш 30 тысяч беспілотных лятальных апаратаў былі ўведзены ў эксплуатацыю, колькасць трактароў з навігацыйнай сістэмы «Бэйдоў» і сельскагаспадарчых інструментаў для ажыццяўлення дакладных работ перавысіла 20 тысяч адзінак. Усё больш інтэлектуальнай сельскагаспадарчай тэхнікі з’яўляецца ў палях, яны сталі добрымі памочнікамі сялян у вясновым пасеве.

Унутраны рынак свежых прадуктаў хутка развіваецца, заказы робяцца з дапамогай мабільных тэлефонаў, а тавар дастаўляецца на дом — гэта ўжо стала нармальнай з’явай па закупках харчовых прадуктаў. У многіх месцах пачынаюць вывучаць новую мадэль спалучэння вытворчасці і збыту сельскагаспадарчых прадуктаў «Інтэрнэт + кааператыў» і бесперапынна прасоўваюць глыбокую інтэграцыю інтэрнэту і сельскай гаспадаркі. Як найбуйнейшая ў краіне база гандлю гароднінай і радзіма гародніны, горад Шоўгуан правінцыі Шаньдун нядаўна заключыў пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве з платформай электроннай камерцыі, згодна з якім бакі маюць намер спалучаць прамысловыя перавагі шоўгуанскай гародніны і асаблівасці вялікіх дадзеных, сумесна прасоўваць лічбавую трансфармацыю прадукцыі.

Развіццё новых тэхналогій, такіх як кароткаметражныя відэаролікі, і папулярных каналаў продажу сельскагаспадарчых прадуктаў, як прамая трансляцыя на платформах электроннай камерцыі, робіць каналы пастаўкі якаснай прадукцыі больш бесперабойнымі, эфектыўна дапамагае сялянам у пашырэнні спосабаў павышэння даходаў, а таксама спрыяе фармаванню брэндаў сельскагаспадарчых прадуктаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?