Вы тут

У Ваўкавыску п'яны кіроўца аказаў супраціўленне супрацоўнікам ДАІ


Учора каля 21:10 у Ваўкавыску на вуліцы Панковай супрацоўнікі ДАІ падалі знак аб прыпынку кіроўцу «Рэно Меган Сцэнік». Той праігнараваў патрабаванні інспектараў і павялічыў хуткасць. Пачалося праследаванне, гаворыцца ў telegram-канале МУС Беларусі.


Супрацоўнікі спрабавалі спыніць кіроўцу пры дапамозе маячкоў сіняга і чырвонага колеру, а таксама гучнагаварыцеля. Да праследавання падключыўся экіпаж Дэпартамента аховы. У нейкі момант праследуемы аўтамабіль спыніўся. Адзін з супрацоўнікаў паспрабаваў выняць ключы з замка запальвання, але кіроўца раптам крануўся з месца. Міліцыянер апынуўся на капоце. Для прыпынку аўто супрацоўнікі Дэпартамента аховы зрабілі некалькі стрэлаў па колах.

За рулём знаходзіўся 26-гадовы кіроўца з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. У цяперашні час ён затрыманы.

Падрабязнасці таго, што адбылося, высвятляюцца. У выніку прымянення зброі ніхто не пацярпеў.

Прэв’ю: kavkaz-uzel.eu

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.