Шэраг супермаркетаў у Вялікабрытаніі адмовіўся ад продажу какосавай вады і малака з-за таго, што малпаў на фермах у Тайландзе прымушаюць збіраць какосы, перадае інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на ВВС News.
«Як этычныя прадстаўнікі рознічнага гандлю мы не падтрымліваем выкарыстанне малпавай працы для атрымання інгрэдыентаў прадуктаў», — паведамляецца ў заяве кааператыва.
Так яны адрэагавалі на расследаванне, апублікаванае на сайце арганізацыі PETA Asia, аўтары якога высветлілі, што ў Тайландзе адлоўліваюць малпаў і навучаюць збіраць да тысячы какосаў у дзень. Сябры арганізацыі выявілі некалькі ферм з падобнай схемай працы. Какосы экспартавалі па ўсім свеце.
Жывёл навучалі не толькі збіраць садавіну, а таксама ездзіць на роварах або гуляць у баскетбол для забавы турыстаў. Таксама пры расследаванні высветлілася, што малпы на фермах былі прыкаваныя наручнікамі да старых покрывак або зачыненыя ў цесных клетках.
Прэв’ю: PETA Asia
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».