Вы тут

Беларусь і Расія выказваюць шкадаванне з нагоды рашэння ЗША аб выхадзе з Дамовы па адкрытым небе


Беларусь і Расія выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе (ДАН). Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве бакоў, тэкст якой размешчаны на сайце беларускага МЗС.


У заяве падкрэсліваецца, што гэты крок здольны нанесці сур’ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі.

«Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, якія складаюць групу дзяржаў-удзельніц у рамках ДАН, гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі бакамі інтарэсаў і заклапочанасцей адзін аднаго. Пры вызначэнні і рэалізацыі нашай далейшай лініі ў дачыненні да ДАН мы будзем цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў бяспекі Беларусі і Расіі», — адзначаецца ў дакуменце.

У МЗС таксама распавялі, што сёння па ініцыятыве краін-дэпазітарыяў Дамовы па адкрытым небе (Венгрыі і Канады) у фармаце відэасувязі адбудзецца канферэнцыя дзяржаў — удзельніц дагавора, на якім будуць разгледжаны наступствы выхаду з гэтага дакумента ЗША. У мерапрыемстве прымуць удзел усе дзяржавы — удзельнікі названага шматбаковага механізму. У сувязі з правядзеннем канферэнцыі дэлегацыі Беларусі і Расіі распаўсюдзілі згаданую вышэй сумесную заяву.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.