Вы тут

На «Славянскi базар» i назад — адным цягнiком


Беларуская чыгунка на час правядзення ХХIX Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» прызначыла цягнiк мiжрэгiянальных лiнiй № 644/643 Мiнск — Вiцебск — Мiнск.


Расклад руху цягнiка складзены з улiкам праграмы правядзення фестывалю. Ён будзе курсiраваць штодня з Мiнска з 16 да 19 лiпеня, а з Вiцебска — з 17 да 20 лiпеня, паведамляе прэс-цэнтр магiстралi.

Са станцыi Мiнск-Пасажырскi цягнiк адправiцца ў 12.28 i прыбудзе ў Вiцебск у 16.08.

Пасля завяршэння канцэртнай праграмы госцi «Славянскага базару» на гэтым жа цягнiку змогуць вярнуцца ў Мiнск. З Вiцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 1.12 i прыбываць у сталiцу ранiцай у 5.42.

Папярэднi продаж праязных дакументаў (бiлетаў) на фестывальны цягнiк вядзецца за 20 сутак да яго адпраўлення.

Набыць праязныя дакументы можна на афiцыйным сайце Беларускай чыгункi ў раздзеле «Паслугi пасажырам» (pass.rw.by), з дапамогай мабiльнай праграмы «БЧ. Мой цягнiк», а таксама ў чыгуначных касах.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: baltnews.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».