Вы тут

Кавалер Ордэна Францыска Скарыны, настаўнік Міхаіл Волкаў: Цаніць тое, што маем!


Міхаіл ВОЛКАЎ, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, настаўнік матэматыкі гімназіі № 8 Віцебска, Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, «Чалавек года Віцебшчыны»:


«Наконт вулічных акцый, упэўнены, што ў іх не трэба браць удзел. Бо яны — дамоўныя, фінансуюцца з-за мяжы. Заўважаю, што наша апазіцыя ў тым ліку і на вуліцах, плошчах пачынае актыўна працаваць падчас чарговай палітычнай кампаніі. А потым гэтых людзей, як мовяць, не чутна і не бачна...

Уражанне такое: вулічныя акцыі камусьці выгадныя. Народ збіраюць, асабліва цікавяцца ўдзелам у пратэстах моладзі. А потым завадатарызілы ў кусты...

Так, у Беларусі праблемы ёсць. І гэта не ўтойваецца на ўзроўні кіраўніцтва краіны. Але, паглядзіце, што адбываецца ў ЗША, іншых параўнальна паспяховых краінах у эканамічным плане, Еўрапейскім Саюзе. Упэўнены, пераважная большасць суграмадзян не хацелі б гэтага ў нас. А пра ўкраінскія нюансы жыцця, ведаю не па паведамленнях інфармацыйных парталаў, сюжэтах тэлебачання, а там, на захадзе ў мяне жывуць брат і сястра.

У нас спакойна і стабільна. Што тычыцца выплат заробкаў і пенсій — як правіла, без затрымак. Так, ёсць шмат праблем аб’ектыўных, якія не дазваляюць нам павысіць узровень жыцця, напрыклад каранавірус. А з боку некаторых дзеячаў апазіцыі чуем абяцанні ў разы нам павысіць пенсіі і заробкі. Гэта — натуральны падман, бо, каб павысіць грашовыя выплаты, трэба спачатку зарабіць сродкі на іх.

Беларусам ёсць чым ганарыцца. Я, як педагог са стажам больш за сорак гадоў, магу канстатаваць, што наша сістэма адукацыі адна з самых лепшых у свеце. У рэспубліцы праводзіцца вялікія праца з адоранымі і высока матываванымі дзецьмі. Распрацаваныя і ўкараненыя тры кірункі дзейнасці з такім вучнямі.

І ў гэтым пытанні магу адзначыць тры важныя кірункі: алімпіядны рух, інтэлектуальныя гульні і навукова-даследчая дзейнасць. Працэс каардынуецца міністэрствам адукацыі і акадэміяй паслядыпломнай адукацыі. І ў гэтым бяруць удзел БДУ, рэгіянальныя ВНУ... Мы стабільна паказваем добрыя вынікі на міжнародных спаборніцтвах.

У нас вядзецца добрая дзейнасць па прасоўванню таленавітых дзяцей і падлеткаў, створана адпаведная база дадзеных.

Нам трэба цаніць тое, што маем. Я і пра тое, што развіццё ідзе, напрыклад, на маёй малой Радзіме ў Оршы. Гэта на сёння вельмі ўтульны і прыгожы горад, куды прыемна прыязджаць і прывозіць гасцей».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.