Вы тут

Галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі: Сёння ў Беларусі створана сістэма аказання высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі


Галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр МРОЧАК:


«Дзяржава павінна клапаціцца пра здароўе свайго народа і зрабіць усё, каб у краіне выкарыстоўваліся для лячэння людзей самыя сучасныя тэхналогіі, каб у ёй можна было вырашаць усе асноўныя праблемы, не выдаткоўваць рэсурсы, адпраўляючы сваіх грамадзян на лячэнне за мяжой. Бо даражэй за чалавечае жыццё нічога няма.

Мы маглі аказацца ў такой сітуацыі, калі разваліўся Савецкі Саюз. Да гэтага высокія тэхналогіі канцэнтраваліся ў сталіцы той нашай радзімы — Маскве. Былі створаныя буйныя цэнтры, такія як Бакулеўскі цэнтр кардыёхірургіі (Інстытут сардэчна-сасудзістай хірургіі АМН СССР імя А.М.Бакулева — «Зв.»), Чазаўскі цэнтр кардыялогіі (Усесаюзны кардыялагічны навуковы цэнтр АМН СССР — «Зв.»), куды прыязджалі грамадзяне Савецкага Саюза калі ім не маглі аказаць дапамогу ў рэспубліцы. З распадам Саюза натуральна абарвалася і гэтая магчымасць — нам сталі выстаўляць рахункі, колькі гэта будзе каштаваць. І на жаль, каштуе гэта вельмі дорага, асабліва калі размова пра складаныя аперацыі, высокатэхналагічныя, з удзелам высокакваліфікаваных, падрыхтаваных спецыялістаў.

Таму мы пачалі ўсё з нуля і сёння па якасці, па ўзроўню аперацый робім не менш, чым гэта было раней на ўзроўні арганізацыі медыцынскай дапамогі ў Савецкім Саюзе. І робім усё, што робіцца цяпер у свеце.

І калі літаральна 15 гадоў таму я ўдзельнічаў у камісіі па адпраўцы нашых грамадзян за мяжу для лячэння парушэнняў рытму, прыроджаных парокаў сэрца, для правядзення складаных, рэканструкцыйных аперацый на аорце і іншых сасудах, то сёння ўсё гэта забяспечваецца ў нас. І не толькі ў нашым Цэнтры — гэтую дапамогу ўжо аказваюць і на перыферыі.

Справа ў тым, што першая праграма дэмаграфічнай бяспекі (Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007 — 2010 гады — «Зв».) дала магчымасць адкрыць кардыёхірургічныя аддзяленні ва ўсіх абласных цэнтрах. Мы, як галаўны цэнтр, забяспечылі падрыхтоўку кадраў. Побач з нашымі вопытнымі хірургамі, якія прайшлі павышэнне кваліфікацыі за мяжой, стаялі хірургі, якія сёння працуюць у рэгіёнах. Гэта значыць, адбылося кадравае, матэрыяльнае, рэсурснае забеспячэнне — усё, што неабходна, каб паўнавартасна працаваў такі цэнтр у вобласці.

Сёння створана сістэма аказання высокатэхналагічнай дапамогі у краіне — тое, што нават не абмяркоўвалася гадоў 20 таму.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.