Вы тут

Больш за 150 прасаў розных гадоў прадставяць на выставе ў Віцебску


У Віцебску ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 8 ліпеня адкрыюць выставу «Музей праса», паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.


Гасцям пакажуць больш за 150 эксклюзіўных прасаў. Гэта суцэльналітыя, прасы на вуглях, на спірце, на пары і газе, а таксама электрычныя. «Выстава дапаможа не толькі пашырыць кругагляд, але і зірнуць на такі побытавы прадмет, як прас, з іншага боку», — адзначылі ў музеі.

Выстава будзе працаваць па 1 лістапада.

«Музей праса» — сумесны выставачны праект УП «Мінгардаведка» і Музея гісторыі прыватнага калекцыянавання. Калекцыя мінскага музея ўпершыню экспануецца ў абласным цэнтры.

Прэв’ю: tripadvisor.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.