Ён стане каардынацыйным цэнтрам у сферы дадатковай адукацыі дарослых і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян. Структурна інстытут аб’яднае дзеючыя факультэты даўніверсітэцкай адукацыі замежных грамадзян, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі і навучальны цэнтр даўніверсітэцкай адукацыі.
Рэарганізацыя падраздзяленняў накіравана на аптымізацыю навукова-метадычных і адміністрацыйных працэсаў, зніжэнне ўнутранай канкурэнцыі ў комплексе БДУ, павелічэнне аб’ёму паслуг, што прадастаўляюцца, і якасці навучання, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Дзейнасць факультэта даўніверсітэцкай адукацыі замежных грамадзян будзе сканцэнтраваная на нарошчванні экспарту адукацыйных паслуг, рабоце з замежнікамі з выкарыстаннем ІКТ, іх сертыфікацыйным тэсціраванні і кантролі ведаў. Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі актывізуе працу па арганізацыі і правядзенні праграм дадатковай адукацыі дарослых. Навучальны цэнтр даўніверсітэцкай адукацыі паглыбіць прафарыентацыйную дзейнасць сярод беларускіх абітурыентаў.
За апошнія некалькі гадоў БДУ значна ўмацаваў пазіцыі ў сферы дадатковай адукацыі. За два гады кантынгент замежных абітурыентаў на праграмах даўніверсітэцкай падрыхтоўкі вырас на 86 %: з іх тры чвэрці становяцца студэнтамі БДУ. Штогод адкрываюцца актуальныя адукацыйныя праграмы для павышэння кваліфікацыі, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі для навучання супрацоўнікаў ВНУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: habr.com
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.