Вы тут

Тэмпература паветра ў Беларусі 6 ліпеня была на 2-6 градусаў вышэй за норму


Тэмпература паветра ў Беларусі 6 ліпеня была на 2-6 градусаў вышэй за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Тэмпература паветра ўчора днём знаходзілася ў межах ад 23 градусаў вышэй за нуль па поўначы да плюс 31 па паўднёвым усходзе краіны, ноччу было 12-20 градусаў цяпла. Сярэднясутачная тэмпература паветра за 6 ліпеня склала плюс 20-24, што на 2-6 градусаў вышэй за кліматычную норму», — сказалі ў Белгідрамеце.

У ноч на 7 ліпеня месцамі назіраліся моцныя ліўні. Напрыклад, у Слуцку выпала 52 мм ападкаў (65 працэнтаў месячнай нормы). Месцамі па краіне прагрымелі навальніцы, пры навальніцах назіралася шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-16 м/с.

Сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У паўднёва-ўсходніх раёнах чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра днём складзе 16-22 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 23-28.

Прэв’ю: focus.ua

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.