У чацвер, 9 ліпеня, з 12:50 да 15:00 па прычыне правядзення планавых работ нельга будзе купіць і вярнуць электронныя квіткі на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі на сайце БЧ і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», гаворыцца на сайце чыгункі.
Акрамя гэтага, у названы перыяд могуць быць недаступныя сайт і дадатак для атрымання даведачнай інфармацыі.
Пры неабходнасці ў гэты прамежак часу купіць квіткі можна ў чыгуначных касах.
БЧ прыносіць выбачэнні за нязручнасці.
Прэв’ю: youtube.com
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.