Вы тут

Прэзідэнт: Мінск павінен застацца ў межах першай кальцавой дарогі


Мінск павінен застацца ў межах першай кальцавой дарогі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння падчас сустрэчы з актывам сталіцы.


«Асаблівую ўвагу нам трэба звярнуць у цэлым на горад. Ён павінны быць узорам ва ўсіх адносінах. Пакуль агульнагарадская чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў налічвае амаль 200 тысяч сем’яў. Не вырашана задача па затрыманні роста насельніцтва сталіцы на ўзроўні не больш за два мільёны чалавек — а пажадана спыніцца на цяперашнім узроўні», — адзначыў супярэчнасць фактаў кіраўнік дзяржавы.

Перанасялення дапусціць нельга ні ў якім выпадку, Мінск павінен застацца ў межах першай кальцавой дарогі, адназначна абазначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі нехта думае, што мы гэтую зялёную зону, паркі і іншыя пачнём падразаць і там нешта будаваць, жыллё… Гэтага не будзе. Гэта набытак людзей», — папярэдзіў ён.

Замест ушчыльнення Мінска, упэўнены лідар Беларусі, трэба будавацца на свабодных землях і ствараць транспартныя сувязі з гарадамі-спадарожнікамі.

«Нам удалася крыху збіць кошты, асабліва і перш за ўсё там, дзе людзі стаяць у чарзе. І гэты працэс мы будзем узмацняць. Будзем узмацняць будаўніцтва арэнднага жылля, жыллё спажывецкіх якасцяў. Нам трэба забяспечыць перш за ўсё людзей, якія не маюць жылля», — заявіў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?