Вы тут

Лукашэнка: У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць


У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з актывам Мінска.


Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць эфектыўнага карыстання дзяржаўнай маёмасцю. Вынас прадпрыемстваў з цэнтра горада будзе працягнуты, на старых пляцоўках магчыма развіваць чыстыя вытворчасці.

«Задач вельмі шмат, задачы вельмі няпростыя. І рэформамі гэтыя задачы не вырашыш. Паколькі шмат кажуць аб „пераменах“, я вам павінен сказаць, як я разумею гэтыя рэформы і як мы ішлі па жыцці, рэфармуючыся. У Беларусі рэформа можа быць толькі ў адным кірунку — як удасканаленне таго, што ў нас ёсць. Мы маем адпаведныя кампетэнцыі, мы маем адпаведныя школы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Супрацоўнічаць дзяржава гатовая з кожным, хто прапануе нешта новае карыснае.

«У нас задачы велізарнай важнасці, якія мы павінны рашыць. І рэформа — гэта будзем удасканальваць, паглыбляць і пашыраць, што мы ўмеем рабіць. Таму рэформы і яшчэ раз рэформы, але як удасканаленне таго, што ў нас ёсць: ці то адукацыя, ахова здароўя, прамысловасць ці сельская гаспадарка», — заключыў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.