Вы тут

Для назірання за выбарамі акрэдытавана больш за 33,5 тыс. назіральнікаў


У выбарчых камісіях Беларусі акрэдытавана 33 579 назіральнікаў, з іх на участках будуць працаваць 32 659 чалавек, перадае агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на ЦВК.


Сярод грамадзян, якія выказалі жаданне назіраць за выбарамі шляхам падачы заяў, акрэдытавалі 3 913 чалавек. Працоўныя калектывы ў якасці назіральнікаў прадставяць 1 712 чалавек, палітычныя партыі — 1 111 іншыя грамадскія аб'яднанні — 26 843 чалавекі.

Найбольш масава сярод назіральнікаў ад партый будзе прадстаўлена Камуністычная партыя Беларусі (600 чалавек), па адным назіральніку акрэдытавана ад БНФ і Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Сярод грамадскіх арганізацыяў найбольшую колькасць назіральнікаў акрэдытавана ад прафесійных саюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ (8 059), БРСМ (5 334), «Белай Русі» (4 326), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (3 397) і Беларускага саюза жанчын (3 005) .

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».