Вы тут

Як правiльна абслугоўваць прыватны калодзеж?


Пераважная большасць беларусаў мае доступ да цэнтралiзаванага водазабеспячэння. Аднак толькi прадпрыемствы ЖКГ абслугоўваюць больш за 20 тысяч шахтавых калодзежаў па ўсёй краiне. I гэта калi не ўлiчваць крынiцы, якiя знаходзяцца на прыватных падворках.


Перш за ўсё трэба адзначыць, што ў Беларусi дзейнiчаюць гiгiенiчныя патрабаваннi да крынiц нецэнтралiзаванага пiтнога водазабеспячэння насельнiцтва, якiя зацверджаны пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя № 105 ад 2 жнiўня 2010 года. Менавiта гэтым дакументам карыстаюцца камунальнiкi, калi займаюцца абслугоўваннем грамадскiх калодзежаў. Аднак вельмi важна звярнуць увагу на пастанову i ўласнiкам, якiя самастойна абслугоўваюць свае калодзежы.

— У выпадку з прыватнымi калодзежамi адказнасць за iх стан, якасць вады цалкам ляжыць на самiх уласнiках, — адзначае выканаўца абавязкаў начальнiка аддзела водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi ДА «ЖКГ Мiнскай вобласцi» Юлiя ЧУБРЫК. — I вельмi важна прытрымлiвацца пэўных правiл, бо менавiта ад гэтага залежыць здароўе i нават жыццё.

Дзе капаць i з чаго рабiць

Перад тым як выбраць месца для калодзежа ў сваiм двары, трэба даведацца пра глыбiню грунтавых вод i напрамак iх цячэння, высветліць, як ваш калодзеж будзе ўзаемадзейнiчаць з iншымi крынiцамi на суседнiх участках i з паверхневымi водамi з вадаёма, што можа быць паблiзу. Акрамя таго, трэба абавязкова правесцi абследаванне тэрыторыi, каб выявiць магчымыя крынiцы мiкробнага цi хiмiчнага заражэння вады. Напрыклад, вельмi часта тыя ж камунальнiкi сутыкаюцца з такой праблемай, як вялiкая колькасць нiтратаў у грамадскiх калодзежах, а спрыяюць гэтаму сельскагаспадарчыя ўгоддзi, якiя знаходзяцца побач.

— Акрамя таго, што крынiца не павiнна быць забруджаная, яна павiнна знаходзiцца вышэй чым 50 метраў па цячэннi грунтавых вод ад магчымых фактараў забруджвання вады, — тлумачыць спецыялiст. — Калодзеж не трэба размяшчаць у месцах, дзе прысутнiчае глебавая дэфармацыя, iснуе магчымасць затаплення паводкавымi водамi, у забалочаных месцах цi блiжэй чым за 30 метраў ад магiстраляў з iнтэнсiўным рухам аўтамабiляў.

Вельмi важна ўдзяляць увагу не толькi месцу размяшчэння крынiцы, але i канструктыўным элементам, з якiх складаецца
калодзеж, — зрубу, шахце i водапрыёмнай частцы. Напрыклад, той жа зруб павiнен быць не нiжэйшы за 70 сантыметраў ад зямлi i абавязкова зачыняцца вечкам цi люкам. Шахту калодзежа лепш за ўсё рабiць з бетонных цi жалезабетонных кругоў. Нiхто не забараняе выкарыстоўваць камень, цэглу цi дрэва, аднак вельмi важна, каб гэтыя матэрыялы не мелi трэшчын, не афарбоўвалi ваду i выкладалiся на цэментных растворах, якiя не маюць нiякiх прымесяў. Сцены самой шахты павiнны быць вельмi шчыльныя, каб туды не трапiлi паверхневыя воды, а на дне калодзежа трэба абавязкова абсталяваць адваротны гравiйны фiльтр.

Як пачысцiць?

Што ж датычыцца якасцi вады, то вельмi важна побач з крынiцай не мыць аўтамабiль, не размяшчаць кампост, адходы цi любыя ўгнаеннi — усё гэта трэба рабiць не блiжэй чым за 20 метраў ад вашага калодзежа. Каб якасць вады не пагаршалася, чыстку калодзежа разам з бягучым рамонтам трэба рабiць штогод. Пасля кожнай чысткi цi рамонту неабходна праводзiць абавязковую дэзынфекцыю i прамыўку i толькi пасля аналiзу вады выкарыстоўваць яе для пiцця.

— Самастойна чысцiць калодзеж не варта, бо небяспечна. Гэтым займаюцца спецыялiзаваныя арганiзацыi. Што ж датычыцца прадпрыемстваў ЖКГ, то звычайна яны такiя паслугi не аказваюць i пры абслугоўваннi грамадскiх калодзежаў самi наймаюць падрадныя арганiзацыi для выканання гэтых работ. А вось каб зрабiць аналiз вады, можна выклiкаць спецыялiстаў мясцовай санiтарнай службы цi самастойна прывезцi пробы да iх у лабараторыю, — расказвае спецыялiст. — Для прафiлактыкi калодзеж трэба чысцiць раз на год, напрыклад, тое ж раставанне снегу вельмi псуе ваду. Праводзiць чыстку неабходна i тады, калi вы заўважылi пагаршэнне яе якасцi — убачылi глей, мутнасць цi адчулi непрыемны пах. Здараецца i такое, што ў калодзеж трапляе жывёла. У такiх выпадках таксама вельмi важна праводзiць чыстку. Пры гэтым у час яе правядзення i дэзынфекцыі крынiцы карыстацца калодзежам нельга нi ў якiм разе.

Звычайна для дэзынфекцыi шахтавых калодзежаў спецыялiсты выкарыстоўваюць хлорную вапну i дзвюхтрацiнаасноўную соль гiпахларыту кальцыю (ДТСГК). Пры гэтым яе праводзяць двойчы — да ачысткi калодзежа i пасля. У сваю чаргу, падчас ачысткi калодзеж цалкам вызваляюць ад вады, прыбiраюць пабочныя рэчы i глей, ачышчаюць сценкi ад забруджванняў. Усю гразь i глей, якiя былi ў калодзежы, вывозяць на палiгон цi размяшчаюць у яме, якая знаходзiцца не менш чым за 20  метраў i мае глыбiню як мiнiмум 50 сантыметраў. Пры гэтым вельмi важна залiць змесцiва гэтай ямы 10-працэнтным растворам хлорнай вапны цi 5-працэнтным растворам ДТСГК i толькi потым закрываць зямлёй.

— Калi ж у вадзе застаецца хлор, то яго трэба адпампоўваць да таго часу, пакуль не знiкне рэзкi пах. Калi чыстка праводзiцца для прафiлактыкi, то папярэднюю дэзынфекцыю можна ўвогуле не рабiць, — тлумачыць Юлiя Чубрык. — Калi крынiца была забруджана па мiкрабiялагiчных паказчыках i праблему пасля ачысткi i дэзынфекцыi вырашыць не ўдалося, то ўласнiк павiнен перавесцi калодзеж у рэжым пастаяннага абеззаражвання да паляпшэння якасцi вады, а вось што датычыцца хiмiчнага забруджвання, то тут уласнiк мусiць ужо лiквiдаваць крынiцу.

Валерыя КIСЛАЯ

Загаловак у газеце: Адказнасць на ўласнiку

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.