Вы тут

Не проста цацка: навошта пенсiянеру мабiльны iнтэрнэт


Чамусьцi лiчыцца, што людзi, якiя ўжо даўно сталi дарослымi, пабудавалi кар'еру, вырасцiлi дзяцей i выпусцiлi iх у самастойнае жыццё, пад пенсiю пачынаюць ледзь не ва ўсiм залежаць ад малодшага пакалення. Але сучасныя пенсiянеры зусiм не абавязкова на «вы» з дасягненнямi прагрэсу — такiмi як мабiльны iнтэрнэт. Мы хочам даказаць, што гэта не модная цацка для маладых, а зручны iнструмент, неабходны кожны дзень.


Сёння пенсiянеры вядуць даволi актыўнае жыццё, у якiм ёсць месца не толькi серыялам па тэлевiзары i градкам на лецiшчы. Сучасныя мабiльныя прылады з выхадам у iнтэрнэт дапамагаюць чытаць i глядзець навiны, знаходзiць патрэбную iнфармацыю, падтрымлiваць зносiны са знаёмымi, ствараць планы i дзялiцца ўражаннямi. Абмеркаваць выбар новай блузкi з сяброўкамi проста з прымерачнай могуць не толькi ўнучкi, але i iх бабулi. А калi дзядуля хоча пахвалiцца ўловам з рыбалкi або сабраным у лесе ўраджаем грыбоў — чаму б i не? Усё, што для гэтага патрэбна, — смартфон i мабiльны iнтэрнэт.

Да канца лета ў рамках iнiцыятывы #оставайсяонлайн кампанiя А1 дае базавы безлiмiтны iнтэрнэт на хуткасцi да 512 Кбiт/с для карыстальнiкаў большасцi папулярных актуальных i архiўных тарыфных планаў А1 (яго можна падключыць у асабiстым кабiнеце, мабiльнай праграме «Мой А1» i з дапамогай USSD-запыту *135*7#выклiк). Даведацца больш пра магчымасцi мабiльнага iнтэрнэту можна па тэлефоне 150. Званок бясплатны з усiх сетак аператараў Беларусi.

Але калi па магазiнах цi на рыбалку мы ходзiм не кожны дзень, то з iншымi пытаннямi даводзiцца сутыкацца нашмат часцей. Колькi чакаць аўтобуса на прыпынку? Цi браць з сабой парасон, выходзячы з дому, i якое надвор'е будзе заўтра альбо праз тыдзень? Чым парадаваць родных на вячэру цi здзiвiць сябровак да чаявання? Мабiльны iнтэрнэт у смартфоне прыйдзецца дарэчы ва ўсiх гэтых сiтуацыях.

З дапамогай мабiльнага iнтэрнэту i смартфона можна лёгка аплачваць патрэбныя паслугi, рабiць пакупкi, выклiкаць таксi. А яшчэ — рабiць разнастайным свой вольны час: яго можна запоўнiць чытаннем электронных кнiг або праслухоўваннем iх аўдыяверсiй, вывучэннем замежных моў i асваеннем новых хобi.

Вырашае мабiльны iнтэрнэт i такую важную для ўсiх пенсiянераў праблему, як недахоп зносiн. Сацыяльныя сеткi i месенджары — выдатны спосаб падтрымлiваць старыя кантакты i пасля выхаду на пенсiю, а таксама знаходзiць новыя. I чым раней пачаць карыстацца ўсiмi магчымасцямi, тым ярчэйшы будзе час, якi называюць заслужаным адпачынкам.

Прэв’ю: stiralkovich.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?