Вы тут

Папяровы праязны ўжо аблiчбаваны


У першай дэкадзе лiпеня жыхары адразу трох гарадоў далучылiся да тых, хто можа скарыстацца бескантактавай аплатай праезду ў грамадскiм транспарце з дапамогай QR-кода. Сэрвiс «аплацi ТМ» укаранiлi на аўтобусах Слонiма i Ваўкавыска. У Мiнску iнавацыйная тэхналогiя стала даступная на тралейбусным маршруце № 77 (напрамак: Сапёраў — ДС Сухарава-5).


Варта адзначыць, што тэхналогiю рэалiзавалi Белiнвестбанк, часткай экасiстэмы якога i з'яўляецца сэрвiс, i кампанiя LWO — рэзiдэнт Парка высокiх тэхналогiй. У smart city — сталiцы сiстэму прапанавалi ў абноўленым, яшчэ больш iнавацыйным фармаце.

Бiлеты на праезд у грамадскiм транспарце i праязныя квiткi цяпер захоўваюцца проста ў смартфоне пасажыра. Для iх набыцця не трэба кантактаваць з наяўнымi грашыма. Няма неабходнасцi i перадаваць бiлет на праверку кантралёру, бо ўвесь працэс (i пакупкi, i праверкi) — бескантактавы, у iм задзейнiчаны толькi QR-код i тэлефон. Зручна, хутка i, галоўнае, бяспечна.

Аўтобус са спецыяльнай налепкай

Пра тое, што ў транспартным сродку можна набыць квiток у электронным выглядзе, сiгналiзуе апазнавальная налепка «Аплацi. Транспарт». У салоне размешчаны QR-коды, з дапамогай якiх i набываецца бiлет на праезд. Гэтая тэхналогiя ўжо шырока вядомая жыхарам усiх абласных цэнтраў краiны, а таксама Бабруйска, Баранавiч, Пiнска, Лiды, Оршы, Кобрына, Наваполацка i Вiлейкi. Днямi яе апрабавалi ў Слонiме i Ваўкавыску.

Для аплаты праезду бескантактавым спосабам пасажыру неабходна навесцi сканер на QR, убудаваны ў праграму «аплацi ТМ», выбраць колькасць квiткоў для пакупкi i, калi на экране смартфона высвецiцца сума для аплаты, нацiснуць кнопку «Аплацiць». Грошы тут жа спiшуцца з электроннага кашалька пасажыра. А на экране смартфона з'явiцца бiлет. Каб яго набыць, наблiжацца да QR-кода не трэба. Счытванне адбываецца з адлегласцi да 2—2,5 метра. Нiякiх лiшнiх кантактаў, пошуку дробязi — усё спрошчана да некалькiх клiкаў.

Новая версiя для Мiнска

Што датычыцца жыхароў сталiцы, iм прадстаўлена абноўленая версiя сiстэмы «Аплацi. Транспарт» з новымi ўнiкальнымi магчымасцямi. У ёй мiнчане змогуць купiць smart-бiлет не толькi па QR-кодзе, але i яшчэ двума спосабамi.

У транспартных сродках, абсталяваных блютуз- i wf-пазнакамi, праграма «аплацi ТМ», усталяваная на смартфоне, сама iх распазнае i адразу прапануе набыць квiток на праезд. Акрамя таго, прадугледжаны яшчэ адзiн «экстранны» варыянт аплаты — па гаражным нумары транспартнага сродку. Знайсцi яго проста — на налепках проста пад QR-кодам.

«За чатыры месяцы мы змаглi падключыць да сiстэмы 17 гарадоў. Усяго гэта каля паўтары тысячы адзiнак транспарту. Штодня з дапамогай сiстэмы прадаецца больш за 12 тысяч бiлетаў, — адзначыў намеснiк старшынi Праўлення ААТ «Белiнвестбанк» Андрэй Сакiрка. — Прыемна, што сэрвiс развiваецца не толькi на транспарце. Да «аплацi ТМ» падключылiся чатыры буйныя рознiчныя гандлёвыя сеткi: «Вiталюр», «Суседзi», «Санта» i «Карона». Актыўна далучаюцца прадпрыемствы мiкра-, малога i сярэдняга бiзнесу, якiм патрэбны танны i зручны сэрвiс для хуткiх i празрыстых разлiкаў».

Праязны купляю дома

Магчымасцi праграмы пастаянна пашыраюцца. Не так даўно для тых, хто часта перамяшчаецца на грамадскiм транспарце, быў аблiчбаваны i папяровы праязны. Яго можна набыць на месяц або на любую з трох дэкад. Пакуль магчымасць куплi электроннага праязнога была даступная жыхарам Барысава, Вiлейкi, Кобрына, Лiды, Наваполацка, Оршы i Пiнска. Сёння такая магчымасць з'явiлася ў пасажыраў Ваўкавыска i Слонiма.

Дарэчы, электронны праязны можна купiць не толькi ў аўтобусе, але i дома або ў офiсе. На галоўнай старонцы праграмы сэрвiсу побач з раздзелам «Мае квiткi» нацiснiце на значок «Купiць». На старонцы вы ўбачыце спосабы аплаты i раздзел «Праязныя бiлеты». Са спiса выберыце горад, вiд транспарту i перыяд дзеяння праязнога. Пасля аплаты дакумент захаваецца ў раздзеле «Мае бiлеты».

Электронны праязны не знiкне, нават калi вы вырашыце змянiць свой смартфон. Вам проста неабходна нанова спампаваць сэрвiс. Калi ўвойдзеце ў сiстэму, ваш праязны зноў з'явiцца ў праграме, але ўжо на новым тэлефоне.

У кожным горадзе традыцыйна ўкараненню тэхналогii папярэднiчае навучанне кантралёраў, якiя ў выпадку неабходнасцi дапамагаюць пасажырам скарыстацца iнавацыяй. Схема куплi квiтка сапраўды вельмi простая. Адзiнае, аб чым лепш паклапацiцца загадзя, усталяваць праграму «аплацi ТМ» на ваш смартфон. Зрабiць гэта можа любы жыхар краiны незалежна ад таго, клiентам якога банка ён з'яўляецца.

Нагадаем, тэхналогiя аплаты праезду на грамадскiм транспарце па QR-кодзе ўпершыню была ўкаранёна ў Барысаве. Услед за iм iнавацыя стала даступная жыхарам iншых гарадоў. Тэхналогiя тыражуецца i ў маршрутных таксi. Аплацiць праезд з дапамогай мабiльнай праграмы «аплацi ТМ» можна ў Мiнску на маршруце № 1077 (Сухарава-6 — Камароўскi рынак) i ў Магiлёве.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.