Вы тут

Амаль 60 чалавек загінулі на японскім востраве Кюсю пасля моцных ліўняў


Амаль 60 чалавек загінулі і 16 зніклі без вестак на паўднёва-заходнім японскім востраве Кюсю, дзе тры дні ішлі моцныя ліўні. Пра гэта паведамляе radiovesti.ru са спасылкай на тэлеканал NHK .


Практычна ўсе загінулыя сталі ахвярамі апоўзняў і паводак, выкліканых праліўнымі дажджамі.

Цяпер іх фронт зрушыўся ў цэнтральную частку галоўнага японскага вострава Хансю — у раён прэфектур Нагана і Гіфу. Там з-за пагрозы паводак і горных апоўзняў рэкамендацыі аб эвакуацыі атрымалі больш за 54 тысяч чалавек. У зону бедства на дапамогу мясцовым выратавальнікам накіраваныя каля 20 тысяч вайскоўцаў.

Прэв’ю: twitter.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?