Спектакль Купалаўскага тэатра «Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях» пакажуць на экране новага сталічнага аўтакінатэатра на праспекце Пераможцаў, 20/2. Паказ пройдзе 10 ліпеня ў 20:30, квіткі каштуюць ад 15 рублёў.
Прэм'ера спектакля «Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданнях» адбылася ў ліпені 2019 года, за гэты час ён стаў сапраўднай візітоўкай Купалаўскага тэатра.
Гэта інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі – усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынаецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над любай Айчынай.
Паказ пройдзе на пляцоўцы за Футбольным манежам, дзе размешчаны велізарны LED-экран памеру 14×8 метраў. Гук наладжваецца па пэўнай частаце на аўтамабільным радыё ў FM-дыяпазоне — 88,7. За адзін сеанс на пляцоўцы змогуць размясціцца да 92 легкавых машын.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум, інсцэніроўка: Сяргей Кавалёў.
Таксама за 10 BYN вы можаце паглядзець спектакль анлайн.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава