Вы тут

Ізраіль запусціў на арбіту разведвальны спадарожнік «Офек-16»


Ізраіль запусціў у космас з пляцоўкі ў цэнтральнай частцы краіны выведвальны спадарожнік «Офек-16», перадае ТАСС са спасылкай на прэс-службу міністэрства абароны.


«Міністэрства абароны Ізраілю і ізраільскі ваенна-прамысловы канцэрн Israeli Aerospace Industries (IAI) паспяхова запусцілі ў космас разведвальны спадарожнік «Офек-16». Запуск ажыццявілі з пляцоўкі ў цэнтры Ізраіля з выкарыстаннем пускавой ўстаноўкі «Шавіт», — гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе дадалі, што «Офек-16» ўяўляе сабой «электрааптычны разведвальны спадарожнік з пашыранымі магчымасцямі». «На працягу пачатковага перыяду эксплуатацыі спадарожнік пройдзе серыю выпрабаванняў для вызначэння яго прыдатнасці і ўзроўню прадукцыйнасці», — адзначылі ў абаронным ведамстве яўрэйскай дзяржавы.

Прэв’ю: архіў НАСА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.