Вы тут

На стадыёне «Дынама» адкрыецца студыя падводнай здымкі


Першая ў Беларусі студыя падводнай фота- і відэаздымкі адкрыецца на стадыёне «Дынама» у пачатку жніўня, паведамілі ў прэс-службе.


Цяпер у студыі завяршаюцца работы па мантажы спецыяльнага шасціметровага басейна з вялікімі вокнамі па баках. Такая сістэма дасць магчымасць праводзіць здымку без пагружэння фатографа і відэаператара. Для сувязі з мадэллю будзе арганізавана сістэма падводнага гуку. 

Для таго, каб вада заставалася крышталёва чыстай на працягу ўсёй здымкі, ўсталяваная сістэма ачысткі і фільтрацыі, якая больш чым у 5 разоў пераўзыходзіць па магутнасці тыпавыя басейны.

Падключэнне абсталявання не патрабуе падаўжальнікаў, на ўсіх разетках устаноўлены прылады ахоўнага адключэння, самі разеткі маюць вільгацеахову ip68. У студыі заўсёды цёпла і суха, працуе прафесійная сістэма вентыляцыі і кандыцыянавання, паведамілі ў прэс-службе.

Персанал прайшоў курсы аказання першай медыцынскай дапамогі на вадзе.

«Гэта вельмі цікавы і ўнікальны праект для Беларусі. Мы вывучылі лепшы сусветны вопыт стварэння падобнага віда студый, — распавёў аўтар праекта «ДИПСТУДИО» Віталь Гаўрашка. — Падводная фота- і відэаздымка дае шмат магчымасцяў для творчых эксперыментаў»

Студыяй змогуць скарыстацца ўсе жадаючыя для асабістых фотасесій, здымкі кліпаў, фільмаў і рэкламных ролікаў.

Фота дадзена прэс-службай

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».