Вы тут

Якія беларускія брэнды выбірае моладзь?


Папулярнасць i пазнавальнасць беларускiх брэндаў расце. Пра гэта сведчаць вынiкi сацыялагiчнага даследавання «Маладзёжны брэнд — 2020», арганiзатарамi якога выступiлi ТАА «БелБрэндАўдыт» i Маладзёжная лабараторыя сацыялагiчных даследаванняў Беларускага камiтэта маладзёжных арганiзацый.


Фота belmarket.by

Сiгнал для вытворцаў

Рэспублiканскае сацыялагiчнае даследаванне «Маладзёжны брэнд» прайшло ў 25 населеных пунктах Беларусi сёлета ў красавiку-маi i ахапiла больш за 1,2 тысячы маладых беларусаў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Яго мэтай было выяўленне папулярных у маладзёжным асяроддзi беларускiх i замежных брэндаў, а таксама вывучэнне таго, чаму аддаюць перавагу пакупнiкi.

Для збору iнфармацыi быў выкарыстаны метад анлайн-апытання. Як адзначыў старшыня Беларускага камiтэта маладзёжных арганiзацый Павел АЛЕКСА, даследаванне хоць i праводзiлася ўжо пяты раз, але ў анлайн-фармаце — упершыню. «Гэта было прадыктавана дзвюма прычынамi: складанай эпiдэмiялагiчнай абстаноўкай, выклiканай пандэмiяй каранавiруса, i спецыфiкай маладзёжнай аўдыторыi (цяпер ва ўсiх ёсць сучасныя гаджэты i тэхналагiчныя сродкi сувязi). Анлайн-фармат аказаўся больш простым, хуткiм i эфектыўным, — заўважыў ён. — Таму ў будучынi, мяркую, мы будзем выкарыстоўваць менавiта яго».

Дырэктар ТАА «БелБрэндАўдыт» Валянцiна ДЫНIЧ канстатуе: увага да беларускiх брэндаў расце.

— Падчас апошняга даследавання гэта адчувалася асаблiва. Нават тыя пазiцыi, на якiх на працягу некалькiх гадоў знаходзiлiся замежныя вытворцы, цяпер занялi нашы кампанii. Мне здаецца, што даследаванне — добры iнфармацыйны базiс, на якiм нашы прадпрыемствы i арганiзацыi могуць больш канструктыўна i адэкватна выбудоўваць сваю палiтыку i пазiцыю па прасоўваннi беларускiх тавараў. Моладзь заўсёды адыгрывае важную ролю ў грамадстве. А праз некаторы час роля маладых яшчэ ўзмоцнiцца, калi юнакi i дзяўчаты будуць займаць ужо новыя пазiцыi на сваiх рабочых месцах, у тым лiку кiруючыя. I ад таго, наколькi яны зараз цэняць сваё, беларускае, залежаць iх рашэннi ў будучынi па прасоўваннi i папулярызацыi беларускiх тавараў, — адзначыла Валянцiна Дынiч.

Працуем над пазнавальнасцю

— Мы прапанавалi маладым людзям адказаць на пытаннi пра папулярнасць i вядомасць розных беларускiх брэндаў у нашай краiне i за мяжой. I такiм чынам атрымалася скласцi рэйтынг брэндаў на аснове праведзенага апытання, — дадала выканаўчы дырэктар ТАА «БелБрэндАўдыт» Нiна КАЛIТА. — Рэйтынгi беларускiх брэндаў на цяперашнi момант не складаюцца. У iнтэрнэце можна знайсцi толькi звесткi рэйтынга ста беларускiх брэндаў аднаго ўкраiнскага агенцтва, якое па сваёй пэўнай тэхналогii падлiчвае рынкавы кошт брэндаў з фокусам на iх iнвестыцыйную прывабнасць, але без улiку iншых актываў. Рэйтынгi, складзеныя па вынiках праекта «Маладзёжны брэнд», заснаваныя на даных сацыялагiчнага даследавання. Швейцарскiя гадзiннiкi, iтальянскi абутак, французская касметыка... Пры iх згадваннi ва ўсiх нас з'яўляюцца пэўныя асацыяцыi. Але i беларускiя тавары не менш якасныя — проста трэба больш працаваць над iх пазнавальнасцю.

Пры складаннi анкеты на першае месца было пастаўлена пытанне аб папулярнасцi i вядомасцi менавiта беларускiх брэндаў: рэспандэнты называлi тыя з iх, пра якiя падумалi ў першую чаргу.

— Паняццi «вядомасць» i «папулярнасць» — розныя рэчы, — падкрэслiвае Нiна Калiта. — Вядомасць набываецца па нейкiх аб'ектыўных прычынах. Гандлёвая марка можа быць непапулярная ў наш час, затое добра вядомая. Пры фармулёўцы пытанняў мы канкрэтызавалi: цi лiчыце вы пэўны брэнд папулярным або вядомым? Звярнулi ўвагу на тое, што з году ў год i папулярнасць, i пазнавальнасць беларускiх брэндаў сярод моладзi расце.

На падставе прааналiзаваных адказаў на тры пытаннi («Назавiце найбольш папулярны беларускi брэнд», «Якiя беларускiя брэнды з пералiчаных далей вы лiчыце папулярнымi» i «Адзначце ў слупку самы(-я) вядомы(-я) у краiне беларускi брэнд» ) можна зрабiць наступныя высновы. На першым месцы па папулярнасцi сярод беларускiх брэндаў стаiць кандытарская фабрыка «Камунарка», паколькi большасць рэспандэнтаў лiчаць яго папулярным (66,1 працэнта) i вядомым (63,5 працэнта). Таксама значная колькасць рэспандэнтаў (13,9 працэнта) згадалi «Камунарку» ў адкрытым пытаннi пра папулярнасць беларускiх брэндаў. На другiм месцы размясцiўся брэнд «Савушкiн прадукт»: папулярным яго лiчаць 53,2 працэнта рэспандэнтаў, а вядомым — 44,6 працэнта. Трэцяе месца займае Mark Formell: палова апытаных лiчаць яго папулярным i значная частка (40,6 працэнта) — вядомым. На чацвёртым месцы знаходзiцца брэнд «Санта Брэмар», пяты радок займае «Спартак».

Самае смачненькае

Фота yanka.by

Падчас сацыялагiчнага даследавання маладым людзям было прапанавана вызначыць самыя папулярныя брэнды ў групе харчовых i прамысловых тавараў.

Пяцёрка лiдараў у мясной прадукцыi выглядае наступным чынам: першае месца — «Брэсцкi мясакамбiнат», другое — Вiцебская птушкафабрыка («Ганна»), трэцяе — «Ваўкавыскi мясакамбiнат», чацвёртае — «Сервалюкс» («Пятруха», «Мiшуткi», «Мясоградъ») i пятае — Бярозаўскi мясакамбiнат.

  • У катэгорыi «Рыба i морапрадукты» перамагла прадукцыя «Санта Брэмар». Далей па папулярнасцi iдуць VICI, «Эканом Маркет», «Вiталюр» i «Шхуна».
  • У катэгорыi «Малочная прадукцыя» на першай пазiцыi размясцiўся брэнд «Савушкiн прадукт», далей — «Брэст-Лiтоўск», «Беллакт», «Бабулiна крынка» i «Ласкавае лета».
  • У намiнацыi «Марожанае» на першых пяцi пазiцыях — брэнды «ТОП», Soletto, «20 капеек», «Юкi» («Трыа», «Кароўка») i «Пламбiр 20 капеек».
  • У намiнацыi «Шакалад, цукеркi i прысмакi» самай папулярнай аказалася прадукцыя Alpen Gold. Ёй саступiлi i «Камунарка», i «Спартак». На чацвёртай пазiцыi — брэнд Kinder, а замыкае пяцёрку прадукцыя Roshen.

Сярод кандытарскiх вырабаў на першай пазiцыi апынуўся «Слодыч», далей «Яшкiна» , «Спартак», 7Days i «Барнi».

«Белiта» выцясняе канкурэнтаў

  • У катэгорыi «Адзенне» ў моладзi лiдзiруюць тавары маркi MаrkFоrmеllе i LC WAIKIKI. Таксама ў спiсе тавараў, якiя выбiраюць хлопцы i дзяўчаты, прысутнiчаюць Conte, De Facto, Colin, «ТВОЕ», Zara, «Свiтанак», Mango i «Мiлавiца».
  • У катэгорыi «Абутак» на першай пазiцыi сярод брэндаў стаiць прадукцыя Mаrkо. Другое i трэцяе месца адпаведна займае абутак Megatop i Kari. У дзясятку ўвайшлi таксама Belwest, Basconi, Converse, Baldinini, Caprice, Basta i Ecco. Што датычыцца пакупнiцкiх пераваг, то значная частка апытаных маладых людзей часцей за ўсё за апошнiя паўгода набывалi абутак Mаrkо (пра гэта паведамiлi 23 працэнты рэспандэнтаў), Megatop (14,4 працэнта) i Kari (13,7 працэнта).

Пяцёрка лiдараў у вытворчасцi спартыўнага адзення i абутку выглядае наступным чынам: першае месца — Adidas, другое — Nike, трэцяе — Puma, чацвёртае — Reebok i пятае — Mark Formelle. Далей па папулярнасцi iдуць Asics, Columbia, New Balance, «Свiтанак» i Champion.

Сярод вытворцаў касметыкi першым брэндам для моладзi з'яўляецца «Белiта-Вiтэкс». Другое i трэцяе месцы адпаведна займаюць Dove i Nivea. У дзясятку ўвайшлi таксама Adidas, Gillette, Rexona, Elseve, Garniere, Eveline i Head&Shоulders.

Iдзем па пакупкi!

Фота brest.biz

Прадметам даследавання стала таксама папулярнасць у маладзёжным асяродку гандлёвых
сетак. Большасць рэспандэнтаў (88 працэнтаў) паведамiлi, што пастаянна iх наведваюць. Пры аналiзе спажывецкiх паводзiнаў назiраецца наступная тэндэнцыя: часцей за ўсё за апошнiя паўгода рэспандэнты здзяйснялi пакупкi ў сеткавых крамах «Еўраопт» (58,8 працэнта), «Востраў чысцiнi i смаку» (44,9 працэнта), «Мiла» (34 працэнты), Green (25,3 працэнта) i «Алмi» (24,7 працэнта).

Але па папулярнасцi моладзь расставiла брэнды наступным чынам: на першай пазiцыi «Еўраопт», далей «Востраў чысцiнi i смаку», Green, «Алмi», «Мiла», «Дабраном», «Карона», «Белмаркет», «Санта» i «АМI ўтульны дом».

У цэнтры ўвагi даследавання аказалiся таксама i банкаўскiя паслугi. Большасць рэспандэнтаў (88,8 працэнта) паведамiлi, што яны карыстаюцца паслугамi банкаў. Першыя тры згаданыя банкаўскiя ўстановы былi наступныя: Беларусбанк (78,8 працэнта), Белаграпрамбанк (23 працэнта) i Белiнвестбанк (14,8 працэнта).

Пры аналiзе спажывецкiх паводзiнаў у адносiнах да банкаў назiраецца наступная тэндэнцыя: часцей за ўсё за апошнiя паўгода рэспандэнты карысталiся паслугамi Беларусбанка (74,8 працэнта), далей iдзе Белаграпрамбанк (24,2 працэнта), на трэцiм месцы — Белiнвестбанк (15,3 працэнта), на чацвёртым i пятым месцах — Альфа-банк (13,4 працэнта) i Белгазпрамбанк (10,2 працэнта).

А дзясятка лiдараў выглядае наступным чынам: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белiнвестбанк, Альфа-банк, Белгазпрамбанк, Прiорбанк, МТБанк, БПС – Ашчадбанк, Банк ВТБ i Банк Дабрабыт.

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота з адкрытых крыніц

Загаловак у газеце: Юнакi i дзяўчаты галасуюць за сваё

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.