Вы тут

Парламенцкая асамблея АБСЕ не накiруе наглядальнiкаў на прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусь


Пра гэта журналiстам заявiў старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах Палаты прадстаўнiкоў Андрэй Савiных. Гэта звязана з эпiдэмiялагiчнай сiтуацыяй.


«Я ўжо абмяркоўваў гэта з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ. Безумоўна, мы зацiкаўлены ў запрашэннi нашых калег. Але Парламенцкая асамблея АБСЕ ўжо паведамiла, што не зможа накiраваць сваiх назiральнiкаў», — праiнфармаваў ён.

Пытанне пра тое, якiя замежныя калегi прыедуць у час выбараў у Беларусь, па словах дэпутата, цяпер вырашаецца. Ёсць спадзяваннi ўбачыць у жнiўнi на электаральнай кампанii ў якасцi наглядальнiкаў прадстаўнiкоў структур Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: osce.org

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.