Вы тут

Гісторык Мікалай Барысенка: Мір і незалежнасць перш за ўсё


Мікалай Барысенка, гісторык, ваенны пісьменнік, кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру»:


— Самае каштоўнае, што ёсць на зямлі — гэта мір і магчымасць жыць у незалежнай дзяржаве. Мы не павінны забываць, якой цаной была заваяваная Перамога. Мы ў неаплатным даўгу перад тымі, хто перадаў нам у спадчыну мірную краіну. Яны адбудоўвалі разбураныя гарады, наладжвалі вытворчасць. Гэта дало нам магчымасць быць незалежнымі і развівацца. Наша моц — у гістарычнай памяці. Калі яе не будзе, мы страцім сувязь паміж пакаленнямі. І тады знойдуцца тыя, хто перапішуць гісторыю і сказяць факты. Азіраючыся назад, мы бачым, што самы лепшы спосаб вырашэння пытання — мірны. Без войнаў, рэвалюцый і кровапраліцця. Пакуль мы памятаем пра подзвіг і цяжкую працу нашых продкаў, мы непераможныя.

Я гісторык і пісьменнік, асноўную частку жыцця прысвяціў пошукавай дзейнасці, больш за 30 гадоў кірую гісторыка-патрыятычным пошукавым клубам «Віккру». Я рады, што раблю любімую справу на карысць Радзімы. Для патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі вельмі важны вопыт папярэдніх пакаленняў і генетычная памяць, якая звязвае кожнага з іх са сваімі продкамі. Калі няма такога падмурка, тады лёгкаперапісаць гісторыю і пазбавіць павагі чалавека да сваёй роднай краіны.

20 чэрвеня мне пашанцавала мець дачыненне да адкрыцця мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў вёсцы Боркі. Запомніліся словы, што сказаў Прэзідэнт падчас экскурсіі па мемарыяльным комплексе. «Калі не дай Бог пачнецца вайна, яна не пакіне ў баку нікога, яна ўвойдзе ў кожны дом, а гэта слёзы, кроў і пакуты для ўсіх. Вельмі важна зберагчы мір.» Мае думкі сугучныя з гэтымі думкамі. Іх добра разумеюць і ўсе члены клуба «Віккру». Бо падчас пошукавых экспедыцый на месцах баёў яны цалкам паглыбляюцца ў атмасферу вайны і бачаць яе непрыхаваную існасць. Міжволі кожны задумваецца, а як бы ў той момант паступіў я. І, перакананы, робяць выбар на карысць Айчыны. Якой бы яна не была, але яна мая, і я зраблю ўсё магчымае, каб яе абараніць ...

Мы жывем сёння ў стабільнай і спакойнай дзяржаве. І толькі ад нас залежыць, якую Беларусь мы перададзім сваім нашчадкам. Любы пераварот — гэта адмаўленне ўсяго таго, што ўжо ёсць, таго, што паспела дасягнуць дзяржава.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.