Вы тут

Міністэрства аховы здароўя пракаментавала інфармацыю аб каранавірусе ў Дзмітрыя Калдуна


Міністэрства аховы здароўя пракаментавала інфармацыю аб каранавірусе ў Дзмітрыя Калдуна. Раней пра наяўнасць захворвання ў спевака паведаміла прадстаўнік прэс-службы артыста Ганна Кружаль.


Ведамства праінфармавала, што Дзмітрый Калдун сапраўды быў шпіталізаваны ў 6-ю бальніцу Мінска з прыкметамі выяўленай інтаксікацыі невыразнага генезу.

У прыёмным пакоі яму зрабілі экспрэс-тэст, які паказаў сумніўны вынік на наяўнасць імунаглабулінаў М, у сувязі з чым было вырашана правесці далейшую ПЦР-дыягностыку.

На сёння атрыманы адмоўныя вынікі ПЦР-дыягностыкі COVID-19 і адмоўны вынік колькаснага тэсту на наяўнасць антыцелаў.

Стан Дзмітрыя Калдуна стабільны. Пацыент плануецца да выпіскі на далейшае лячэнне ў амбулаторных умовах.

Канчатковы дыягназ будзе выстаўлены па выніках лабараторных даследаванняў на наяўнасць узбуджальнікаў рэспіраторных захворванняў.

Прэв’ю: instagram.com/koldunmedia

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.