25 верасня, пятніца

Вы тут

У Прыдзвiннi абласны Савет дэпутатаў паменшыў у два разы стаўкi адзiнага падатку для IП


Указ Прэзiдэнта № 143 «Аб падтрымцы эканомiкi» ў сённяшнiх няпростых эпiдэмiялагiчных умовах — добры клопат пра эфектыўную дзейнасць падаткаплацельшчыкаў. У Прыдзвiннi, дарэчы, абласны Савет дэпутатаў першы ў краiне прыняў рашэнне аб памяншэннi ў два разы стаўкi адзiнага падатку для IП i так званых самазанятых.


I гэтыя прэферэнцыi зацвердзiлi на другi i трэцi квартал бягучага года з 1 красавiка. Запланаваная эканомiя для плацельшчыкаў прагназавалася на агульную суму прыкладна 2,2 мiльёна рублёў.

Кiраўнiк абласнога парламента Уладзiмiр Цярэнцьеў канстатаваў на сесii, што гэта — факт дэманстрацыi разумення з боку дзяржавы праблем бiзнесу. Падтрымка яшчэ раз пацвярджае, што ўлада на ўсiх узроўнях гатовая своечасова стварыць прымальныя ўмовы для бiзнесу.

Канешне, у казну будзе меней паступленняў, але не крытычна. У падатковай iнспекцыi таксама лiчаць, што асаблiвых страт бюджэт не панясе, бо з часам усё можа акупiцца з лiшкам.

Начальнiк iнспекцыi Мiнiстэрства падаткаў i збораў па Вiцебскай вобласцi Валерый Лабацэвiч растлумачыў народным выбраннiкам неабходнасць мер па падтрымцы бiзнесу. Некаторыя прадпрымальнiкi ў разгар пандэмii атрымалi выручку, меншую ажно ў тры разы. Напрыклад, вельмi пацярпелi ўладальнiкi пунктаў грамадскага харчавання. Аднак гэта часовая з'ява — калi работа будзе наладжана на звычайным узроўнi, тыя дзелавыя людзi, каму ўлада пайшла насустрач, кампенсуюць сродкi, якiя пакуль што недаплачваюць.

Акрамя панiжэння стаўкi адзiнага падатку, указ прадугледжваў i магчымасць для мясцовых органаў улады панiжаць памер платы за арэнду зямельных участкаў для некаторых арандатараў. Адпаведныя паслабленнi ўжо ёсць у Наваполацку, Верхнядзвiнскiм, Пастаўскiм, Глыбоцкiм, Аршанскiм раёнах.

А яшчэ райсаветы амаль ва ўсiх раёнах паменшылi некаторым прадпрымальнiкам падатак на нерухомасць шляхам выкарыстання панiжальных каэфiцыентаў.

Па апошнiх звестках iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Вiцебскай вобласцi, на поўначы краiны ў рамках выканання ўказа падтрымка аказана на суму больш за 4 мiльёны рублёў.

Добра, што сiтуацыя з распаўсюджваннем каранавiруснай iнфекцыi на сёння стала аптымiстычная. Жыццё патроху становiцца на свае рэйкi i нармалiзуецца ва ўсiм. Нагадаю, менавiта Вiцебшчына была сумным лiдарам у пытаннi «распаўзання» COVID-19. Паслабленнi, якiх чакалi, аказалi рэальную дапамогу найбольш уразлiвым бiзнес-структурам. Дзелавая актыўнасць аднаўляецца. Традыцыйна можна, напрыклад, добра зарабiць падчас мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску», якi хутка распачнецца.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв’ю: tourprom.ru

Загаловак у газеце: Рэальная дапамога

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».