Вы тут

Стартаваў новы сезон праекта «Лёс гiгантаў. Перазагрузка»


На тэлеканале «Беларусь 1» стартаваў новы сезон праекта Агенцтва тэленавiн Белтэлерадыёкампанii «Лёс гiгантаў. Перазагрузка». Цыкл дакументальных фiльмаў расказвае не толькi пра мiнулае, але i пра сённяшнi дзень, а таксама перспектывы ў розных сектарах беларускай прамысловасцi: будаўнiчай галiне, мiкраэлектронiцы, машынабудаўнiцтве, а таксама сельскай гаспадарцы. Пасля кожнай серыi — яе адкрытае абмеркаванне ў студыi з тэлевядучымi i запрошанымi экспертамi.


Нагадаем, першы цыкл серый эксклюзiўнага дакументальнага праекта «Лёс гiгантаў» стартаваў яшчэ ў 2012-м i апавядаў пра найбуйнейшыя прадпрыемствы часоў СССР. Другi цыкл меў назву «Гастраном» i знаёмiў з савецкiмi прадуктовымi брэндамi. Наступны быў цыкл «Дзяржкiно», у якiм расказвалi пра стварэнне шэдэўраў савецкага кiнематографа. У чацвёртым сезоне ўспамiналi пра ўтульныя савецкiя кватэры, мэблю i бытавую тэхнiку тых часоў. А вось пяты сезон стане своеасаблiвым падвядзеннем вынiкаў сацыяльна-эканамiчных рэформаў, якiя праводзiлiся ў краiнах Усходняй Еўропы на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяў.

— У кожнай серыi ёсць свой адпраўны пункт, зразумелы гледачам: савецкi стол, аўтамабiль, цацка... Напрыклад, адштурхоўваючыся ад прадуктовага набору на стале, мы расказваем, як развiваўся аграпрамысловы комплекс, чаму фермерам у суседнiх краiнах даплачваюць за пустазелле на iх палях i да чаго прывялi «мяккiя рэформы», па шляху якiх пайшла наша краiна, — кажа аўтар iдэi Руслан Туркоў.

Творчая група АТН запрашае да размовы пра прадпрыемствы, якiя былi брэндамi вялiкай краiны i наглядна дэманструе, каму ўдалося захаваць свае традыцыi i знайсцi новае аблiчча, а хто працягвае жыць успамiнамi. Абмеркаванне разам з экспертамi (вядучымi гiсторыкамi, эканамiстамi i палiтолагамi Беларусi, Расii, краiн Прыбалтыкi i шэрагу iншых дзяржаў) будзе адбывацца ў студыi адразу пасля паказу чарговай серыi дакументальнага фiльма. Новыя выпускi ток-шоу «Лёс гiгантаў. Адкрыты паказ» — на першай кнопцы па панядзелках у 19.20.

Алена ДРАПКО

Фота дадзена Белтэлерадыёкампанiяй

Загаловак у газеце: Як жыццё, гiганты?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».