Вы тут

Міхаіл Русы: Чалавеку заўсёды трэба даваць аргументаваны адказ


Работа са зваротамi грамадзян дапамагае парламентарыям вывучаць i паляпшаць правапрымяняльную практыку на месцах. Пра гэта заявiў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi Мiхаiл РУСЫ па вынiках правядзення прамой тэлефоннай лiнii.


За дзве гадзiны да яго дазванiлiся 18 заяўнiкаў з розных рэгiёнаў. Людзi задавалi пытаннi, звязаныя з дзейнасцю садаводчых таварыстваў, жыллёва-камунальнай гаспадаркi, зямельнымi адносiнамi i iншымi праблемамi.

Мiхаiл Русы ў гутарцы з журналiстамi звярнуў увагу на тое, што члены Савета Рэспублiкi ў рабоце са зваротамi грамадзян карыстаюцца рознымi фарматамi, у тым лiку практыкуюць выезды на месца. Акрамя таго, iснуе дакладная сiстэма кантролю за выкананнем прынятых рашэнняў.

— Калi мясцовыя ўлады паказалi пэўны тэрмiн, то да гэтага часу сенатары прыедуць i паглядзяць, што зроблена i наколькi якасна, — растлумачыў старшыня профiльнай камiсii. Такi падыход дадаткова дысцыплiнуе выканаўцаў, а для сенатараў служыць свайго роду вучобай па практыцы прымянення закона. Акрамя таго, гэта дазваляе спынiць выпадкi, калi прынятыя законы на месцах трактуюць крыху па-iншаму. Парламентарый лiчыць, што разгляд пытання на месцы дазваляе падказаць спецыялiстам, як дзейнiчаць, каб у далейшым выключыць такiя памылкi.

Мiж iншым, беларускiя заканадаўцы ўжо распачалi пэўныя захады, каб павысiць якасць нарматыўных прававых актаў. Так, парламентарыi перайшлi на пакетны прынцып, калi адначасова з законапраектам рыхтуюцца ўсе астатнiя дакументы, якiя забяспечваюць механiзм яго рэалiзацыi.

Эфектыўным iнструментам для ўдасканалення заканадаўства сенатар назваў прыёмы грамадзян i прамыя тэлефонныя лiнii. Толькi сёлета ў Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi зарэгiстравана больш за 500 зваротаў, сярод якiх ёсць i паўторныя. Старшыня камiсii расказаў, чаму людзi па некалькi разоў агучваюць свае праблемы.

— Чалавеку заўсёды трэба даваць аргументаваны адказ, а калi ёсць неабходнасць, то запрасiць i растлумачыць асабiста, пабываць на месцы. Тады пытаннi здымаюцца. Калi рашэнне прынята, то яго выкананне павiнна быць даведзена да лагiчнага канца. Калi гэтага няма, узнiкаюць паўторныя звароты, — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?